Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Псальмы 131 Псальм 131 (130)

1 Песьня ўзыходжаньня. Давідавая.
Госпадзе! Не надымаецца сэрца маё, і ня пышаюцца вочы мае, і ня прынаджываюць мяне рэчы залішне вялікія і для мяне недасяжныя,
2 але я усьцішаў і супакойваў душу маю, як дзіця, што ад матчыных грудзей адлучылася. Душа мая ў-ва мне, як дзіця, ад маткі аднятае.
3 Спадзявайся на Госпада, Ізраілю, ад сяньня й навекі!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 131

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.