1 Псальм Давідавы. Песьня пры абнаўленьні храму.
2 Аддам хвалу Табе, Госпадзе, што Ты вырваў мяне і ня даў маім ворагам пацяшацца нада мною.
3 Госпадзе Божа мой! Я крычэў да Цябе, і Ты вылячыў мяне.
4 Госпадзе, Ты вывеў душу маю з пекла дый ад тых, што зыйшлі ў магілу, увёў мяне йзноў у жыцьцё.
5 Хвалеце Госпада, вы, сьвятыя Ягоныя, дзякуйце іменьню Яго сьвятому!
6 Бо гнеў Ягоны трывае імгненьне, ласка-ж Яго — усё жыцьцё: увечары плач, а нараніцы — радасьць!
7 А я думаў у бясьпечнасьці сваёй: Не пахіснуся навекі!
8 Праз ласку Тваю Ты паставіў мяне на горах непарушных; Ты аблічча Тваё адвярнуў, і я устрывожыўся.
9 Да Цябе, Госпадзе, клікаў я, і Госпада я маліў:
10 Што за карысьць у крыві ў маёй, у тым, што зыйду я ў магілу? Ці пыл можа хваліці Цябе? Ці можа праўду Тваю абвяшчаць?
11 Пачуй, Госпадзе, зьлітуйся нада мной! Госпадзе, будзь мне ўспамогай!
12 У радасьць зьмяніў Ты нараканьне маё; Ты скінуў з мяне жалобны лахман і радасьцяй мяне падперазаў,
13 каб душа мая выслаўляла Цябе й не маўчала. Госпадзе Божа мой, навекі я буду хваліці Цябе!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 30

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.