Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Псальмы 100 Псальм 100 (99)

1 Псальм хвалебны. Клічце Госпаду, ўсенька зямля!
2 Служыце Госпаду з радасьцяй, з песьнямі прыходзьце прад аблічча Яго!
3 Ведайце, што Госпад ёсьць Бог! Ён нас зрабіў, і мы — Ягоныя: народ Ягоны, стада пасты Яго.
4 Уваходзьце ў брамы Яго з хваленьнем, у падворкі Яго — з пяяньнем хвалебным! Дзякуйце Яму, слаўце імя Ягонае!
5 Бо добры ёсьць Госпад: вечная ласка Яго і вернасьць Яго з роду ў род!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 100

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.