1 Псальм пры ахвяры падзякі. Гукайце моцна да Яговы, уся зямля!
2 Служыце Ягове з радасьцяй! Прыйдзіце перад Аблічча Ягонае з радасьцяй урачыстай!
3 Ведайце, што Ён, Ягова, ёсьць Бог. Ён стварыў нас, а ня (мы самі), і мы Ягоныя, народ Ягоны, і авечкі пасты Ягонай.
4 Уваходзьце ў брамы Ягоныя з падзякаю, у панадворкі Ягоныя з хвалою. Дзякуйце Яму! Слаўце Імя Ягонае,
5 бо добры Ягова. Міласэрнасьць Ягоная доўжыцца вечна, і вернасьць Ягоная з роду ды ў род.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 100

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020