1 Хваліце вы Ягову! Хвалі, душа мая, Ягову!
2 Буду хваліць Ягову, пакуль жыву; буду пець і граць Богу майму, пакуль я ёсьць.
3 Ня спадзявайцеся на князёў, на сына чалавечага, у каторага няма ратунку!
4 Выходзіць ягоны дух. Ён вяртаецца ў зямлю сваю. У той жа дзень зьнікаюць ягоныя задумы.
5 Шчасьлівы той, каму Бог Якубаў ёсьць дапамогай, у каго надзея на Ягову, Бога ягонага,
6 Які стварыў Нябёсы і зямлю, мора і ўсё, што ў ім, Які трымае Праўду ў вяках вякоў,
7 Які творыць Суд прыгнечаным, Які дае хлеб галодным. Ягова вызваляе вязьняў.
8 Ягова расчыняе вочы сьляпым. Ягова выпрастоўвае прыгнутых. Ягова любіць справядлівых.
9 Ягова ахоўвае прыхадняў. Ён падтрымлівае сірату і ўдаву. Але шлях бязбожнікаў Ён скрыўляе.
10 Ягова будзе валадарыць, як Кароль у вяках вякоў, твой Бог, Сыёне, з роду ды ў род, хваліце вы Ягову!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 146
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020