1 Псальм Асапавы. Божа, пагане ўвайшлі ў Тваю спадчыну, апаганілі Тваю Сьвятую Сьвятыню, Ярузалім ператварылі ў руіны,
2 трупы рабоў Тваіх аддалі на ежу птушкам нябесным, це́лы сьвятых Тваіх дзікім зьвярам зямлі.
3 Яны пралілí іхную кроў, як ваду, навакол Ярузаліму, і ня было каму іх пахаваць.
4 Мы сталі га́ньбаю суседзям нашым, пасьмешышчам і наруганьнем для тых, хто акаляе нас.
5 Дакуль, Ягова, Ты будзеш гневацца бязупынна? (і) рэўнасьць Твая будзе пажыраць, як агонь?
6 Вылі гнеў Твой на пага́наў, якія Цябе ня ведаюць, на каралеўствы, якія Імя Тваё ня прызываюць,
7 бо яны зжэрлі Якуба і жытло ягонае спустошылі.
8 Ня ўспомні нам грахоў (нашых) папярэднікаў. Як хутчэй хай сустрэнуць нас Твае спачуваньні, бо мы вельмі (бедныя і) паніжаныя.
9 Дапамажы нам, Божа збаўленьня нашага, дзеля Славы Імя Твайго. Вызвалі нас і даруй нам грахі нашыя дзеля Імя Твайго.
10 Дзеля чаго казаць паганам: «дзе Бог іхны?» Хай Ён стане вядомым сярод паганаў; сярод паганаў перад вачыма нашымі (цераз) помсту за пралітую кроў Ягоных слугаў.
11 Хай прыйдзе прад Аблічча Тваё стогн вязьня. Паводля велічы Пляча Твайго Ты захавай сыноў сьмерці.
12 І вярні нашым суседзям сямікроць у ўлоньне іхнае іхную зьнявагу, чым яны Цябе зьнява́жылі, мой Госпад.
13 А мы, Твой народ і авечкі Тваёй пасты, будзем вечна вызнаваць Табе хвалу, з пакаленьня ў пакаленьне пераказаваць хвалу Тваю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 79
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020