1 Песьня ўзыходжаньня. У бядзе маёй я гукаў да Яговы, і Ён адказаў мне.
2 О Ягова, вызвалі душу маю ад вуснаў ілжы, ад языка хітраваньня.
3 О, язык падсту́пны, што яшчэ можа быць да́дзена альбо даба́ўлена да цябе?
4 Хíба што вострыя стрэлы волата разам з палаючым вугольлем ядлоўца.
5 Гора мне, што я прабываю ў Мешэху, што я жыву каля буданоў кідарскіх!
6 Лíшне доўга жыла душа мая каля тых, якія нянавідзяць мір.
7 Я — мір, але як я загавару, яны — за вайну.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 120

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020