1 Кіраўніку хору. Пра «хваробу». Навука Давідава.
2 Няразумны кажа ў сэрцы сваім: «Няма Бога.» Яны ёсьць сапсаваныя, яны чыняць агіднае бяззаконьне. Няма нікога, хто робіць дабро.
3 Бог зь нябёсаў глядзіць на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць там разумны, той, хто Бога шукае.
4 Усе адступіліся. Усе разам яны сапсаваныя. Там няма ніводнага, хто робіць дабро; няма нават ніводнага.
5 Няўжо ня ўрымсьцяцца бяззаконьнікі, якія пажыраюць народ Мой, быццам яны ядуць хлеб? Яны Бога ня прызываюць.
6 За тое апанаваў іх жах, дзе жаху ня было, бо Бог расьцярушыў косткі тых, хто акружыў цябе ваенным лягерам. Ты кінуў іх у сорам, бо Бог іх адкінуў.
7 О, каб зь Сыёну прыйшлі бы паратункі Ізраэлю! Калі Бог скасуе палон народу Свайго, будзе ўрачыста радавацца Якуб, і радавацца Ізраэль.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 53

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020