1 Кіраўніку хору. Навука Давіда
2 ў песьнях, калі прыйшлі Зіфэі і сказалі Саўлу: ці ня ў нас хаваецца Давід?
3 Божа, імем Тваім збаў мяне і сілаю Тваёю судзі мяне.
4 Выслухай, Божа, малітву маю, пачуй словы вуснаў маіх.
5 Бо чужынцы паўсталі супраць мяне, і дужыя шукалі душы маёй, і ня мелі Бога перад сабою.
6 Але вось Бог памагае мне, і Госпад — заступнік душы маёй.
7 Ён паверне зло на ворагаў маіх: у праўдзе Тваёй вынішчы іх!
8 Ахвотна прынясу ахвяру Табе і буду дзякаваць імю Твайму, Госпадзе, бо яно добрае.
9 Бо Ты выбавіў мяне ад усякага ўціску, і вока маё глянула з пагардай на ворагаў маіх.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр Давіда, псальм 53
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.