1 Кіраўніку хору. Псалом Давіда. Сказаў неразумны ў сэрцы сваім: «Няма Бога». Сапсаваліся і апаганіліся ўчынкамі сваімі, няма, хто рабіў бы дабро, няма ні аднаго.
2 Госпад нахіліўся з неба да сыноў людзкіх, каб убачыць, ці ёсьць, хто разумее або шукае Бога.
3 Усе ўхіліліся, разам сталі нягоднымі, няма, хто рабіў бы дабро, няма ні аднаго.
4 Ці ня прыйдуць да розуму ўсе, што чыняць беззаконьне, што паглынаюць мой народ, быццам хлеб, Госпада ня клічуць?
5 Вось яны ўстрывожыліся ад страху, дзе страху не было, бо Госпад у родзе праведным.
6 Вы высьмеялі думку ўбогага, што Госпад — надзея яго.
7 Хто дасьць з Сыёну збаўленьне Ізраілю?
8 Калі Госпад верне з палону людзей сваіх, узрадуецца Якуб і ўсьцешыцца Ізраіль.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр Давіда, псальм 13
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.