1 У дзень перадсуботні, калі была населеная зямля. Пахвальная песьня Давіда. Госпад пануе, Ён апрануўся ў красу; апрануўся Госпад у сілу і падперазаўся; бо Ён умацаваў сусьвет, што не пахісьнецца.
2 Пасад Твой гатовы здаўна: спакон веку Ты ёсьць.
3 Узьнялі рэкі, Госпадзе, узьнялі рэкі галасы свае.
4 Уздымуць рэкі грывы свае ад галасоў вод вялікіх. Дзівосныя высокія хвалі марскія; дзівосны Госпад на вышынях.
5 Сьведчаньні Твае цалкам годныя веры: дому Твайму, Госпадзе, належыць сьвятасьць на доўгія дні.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр Давіда, псальм 92
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.