1 Хвалебная песьня Давіда. Прыйдзіце, узрадуемся Госпаду, усклікнем Богу, Збаўцу нашаму.
2 Станем з удзячнасьцю перад абліччам Яго і ў псалмах усклікнем Яму.
3 Бо Госпад — Бог вялікі і Уладар магутны над усёй зямлёй;
4 бо ў руцэ Яго ўсе канцы зямлі і вышыні гор належаць Яму;
5 бо Ягонае мора, і Ён стварыў яго, і сушы рукі Яго далі выгляд.
6 Прыйдзіце, паклонімся, і прыпадзем да Яго, і заплачам перад Госпадам, які нас стварыў;
7 бо Ён Бог наш, а мы людзі статку Яго, авечкі рукі Яго.
8 «Цяпер, калі пачуеце голас Яго, не рабіце цьвёрдымі сэрцы вашыя, як было ў час гневу, у дзень спакусы ў пустыні,
9 дзе айцы вашыя спакушалі Мяне, выпрабоўвалі Мяне і бачылі Мае дзеяньні.
10 Сорак гадоў Я быў гнеўны на гэты род і сказаў: яны заўсёды блудзяць сэрцам, шляхоў Маіх не пазналі;
11 дык Я пакляўся ў гневе Маім: яны ня ўвойдуць да спачынку Майго».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 94

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.