1 Кіраўніку хору. Псалом Давіда.
2 Выслухай, Божа, просьбу маю, уваж малітву маю!
3 Ад канцоў зямлі я клікаў Цябе, калі зажурылася сэрца маё: Ты ўзьняў мяне на скалу, быў мне правадніком,
4 бо Ты стаў надзеяй маёй, стаўпом сілы перад абліччам ворага.
5 Навек пасялюся ў жыльлі Тваім, схаваюся пад покрывам крылаў Тваіх.
6 Бо Ты, Божа, выслухаў малітвы мае, даў спадчыну тым, што баяцца імя Твайго.
7 Ты дадасі дні да дзён уладара, гады яго да дзён пакаленьня і пакаленьня.
8 Ён будзе навек прабываць перад Богам: хто зможа зьведаць міласьць і праўду Яго?
9 Дык вось буду апяваць імя Тваё павек веку, каб мне спаўняць з дня на дзень абяцаньні мае.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр Давіда, псальм 60
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.