1 Песьня ўзыходжаньняў. Шчасьлівыя ўсе, што баяцца Госпада, што ходзяць шляхамі Яго.
2 Плады працы рук тваіх спажываць будзеш: шчасьлівы ты, і добра табе будзе.
3 Жонка твая быццам пладавіты куст вінаградны ў зацішшы дому твайго;
4 сыны твае як аліўныя парасткі вакол стала твайго.
5 Так будзе блаславёны той, хто баіцца Госпада.
6 Хай блаславіць цябе Госпад з Сыёну і дасьць, каб ты бачыў дабрабыт Ерусаліму праз усе дні жыцьця твайго;
7 і каб ты бачыў сыноў тваіх сыноў. Мір Ізраілю!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр Давіда, псальм 127
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.