1 Песьня узыходжаньня. Салямонава.
Калі Госпад ня будуе дому, дарэмна працуюць будаўнічыя; калі Госпад не сьцеражэ гораду, дарэмна вартуе старожа.
2 Дарэмна ты устаеш зараня, позна кладзешся, пажываючы хлеб нядолі, калі Ён дае свайму і ў-ва сьне.
3 Вось ад Госпада падарунак — гэта дзеці (сыны), нагарода — плод нутра (чэрава — лона?).
4 Як-бы стрэлы ў руцэ героя — гэтак сыны маладыя.
5 Шчасьлівы чалавек, які такімі стрэламі мог напоўніць свой калчан; на плошчы, калі дойдзе да спрэчкі, ён супрацівіцца тым, што яго атакуюць.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 127

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.