1 Госпад — валадарыць (царуе): весяліся, зямля; няхай радуецца мноства (безьліч) астравоў!
2 Хмары і цемра навакол Яго; справядлівасьць і права — падстава пасаду Ягонага.
3 Агонь ідзе наперадзе Яго і пажырае наўкол ворагаў Ягоных.
4 Ягоныя маланкі асьвятляюць сусьвет: зямля бачыць іі здрыгаецца.
5 Горы, як влск, таюць перад Госпадам усяе зямлі.
6 Нябёсы абвяшчаюць справядлівасьць Яго і усе народы бачуць славу Яго.
7 Асаромяцца тыя, што ідалам служаць, тыя што хваляцца марнасьцяй; пакланіцеся Яму, ўсе багі, да зямлі!
8 Чуе гэта Сыён і цешыцца і веселяцца дочкі Юды (гарады) дзеля судоў тваіх, Госпадзе.
9 Бо Ты, Госпадзе, над усенькай зямлёй Найвышэйшы, вельмі узьнёсься над усімі багомі.
10 Бог любіць тых, што зло ненавідзяць: Ён сьцеражэ душы сваіх, із рукі бязбожных вырывае іх.
11 Сьвятло усходзіць для справядлівага і радась для чалавека шчырага сэрца.
12 Справядлівыя, радуйцеся ў Госпадзе і выслаўляй памяць аб Ім сьвятую.
Бог — Цар справядлівы і сьвяты.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 97

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.