Сыён — гара Божая

1 Песьня. Псальм. Сыноў Карэевых.
2 Вялікі Госпад і вельмі годны хвалы —
у месьце Бога нашага, на сьвятой гарэ.
3 Слаўны ўзгорак, радасьць усяе зямлі — гэта Сыён,
на берагу паўночным места Вялікага Цара.
4 Бог у сярэдзіне сваіх харомаў аказаўся як крэпасьць.
5 І вось сабраліся цары і разам наступілі.
6 Яны, пабачыўшы, здумеліся: спужаўшыся, уцяклі.
7 Напала на іх жахлівасьць, дрыжаньне,
як у родзячай жанчыны.
8 Як усходні вецер крышыць караблі з Тарсіс.
9 Як нам гаварылі, так мы ўбачылі
у месьце Госпада Сілаў Нябесных, у месьце Бога нашага:
Бог умацаваў яго навекі.
10 Мы разважаем, о Божа, тваю міласьць пасярод тваей сьвятыні.
11 Як Імя тваё, Божа, так і слава твая —
разляглася да ўзьмежкаў зямлі:
правіцца твая поўніца справядлівасьці.
12 Дзеля цудаў тваіх, Госпадзе, радуецца гара Сыёнская,
весяляцца дочкі Юдэйскія.
13 Пайдзіце ўздоўж Сыёну, абыйдзіце яго
і вежы яго палічыце!
14 Прыгледзьцеся на ўмацаваньне яго,
агледзьце харомы яго, каб расказаць патомкам,
15 Што гэта ёсьць Бог, наш Бог на век-вякоў
і Ён нас павядзе!

Каментары ці зноскі:

УВАГА: Псальміст цешыцца з перамогі над ворагам: выхваляе Ерусалім і асабліва ў ім гару Сыён, як Божы прыбытак і славіць Бога, кажучы: “Ён Сам нас павядзе!”.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 48

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.