1 Песьня узыходжаньня. Давідава.
Усьцешыўся я, калі мне сказалі: “Увойдзеш у дом Гасподні!”
2 Мы ўжо там: мая нага затрымалася у варотах тваіх, Ерузаліме!
3 Ерузаліме! ты збудаваны як горад, увесь у сабе спалучаны, —
4 Гэта туды уваходзяць пакаленьні, пакаленьні Госпада, — паводле закону Ізраіля, каб выхваляць Імя Гасподняе,
5 Бо там стаяць пасады справядлівасьці, пасады дому Давідавага.
6 Прыеце супакою для Ерузаліму! Хай будзе мір у тваіх палатках!
7 Няхай будзе супакой у тваіх мурох, мір у харомах тваіх!
8 Дзеля любові братоў маіх і прыяцеляў маіх, пазволь мне сказаць: “Мір табе!
9 Дзеля любові дому Госпада, Бога нашага, я малюся аб тваё шчасьце.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 122

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.