Малітва пасьля жніва

1 Кіраўніку хору. На струнных. Псальм-песьня.
2 Няхай Бог будзе нам ласкавы і багаславіць нас!
Няхай нас асьвеціць сваім абліччам!
3 Каб пазналі на зямлі твае дарогі,-
між усімі народамі збаўленьне тваё.
4 Каб Табе, о Божа, дзякавалі народы,
каб людзі дзякавалі Табе.
5 Няхай узрадуюцца ўсе пляменьні і сьпяваюць,
бо Ты судзіш народы справядліва
і пляменьні кяруеш на зямлі па праўдзе.
6 Няхай Табе, Божа, дзякуюць народы
і ўсе людзі няхай дзякуюць Табе!
7 Зямля выдала свой ураджай:
няхай Бог, наш Бог, нас багаслаўляе!
8 Няхай Бог нас багаслаўляе
і каб Яго баяліся на ўсіх узьмежках зямлі!

Каментары ці зноскі:

УВАГА: Тут бачым, што псальміст умее ня толькі прасіць у Бога ласку і помачы ў напасьцях, але таксама не забываецца дзякаваць Богу за ласкі атрыманыя, а між іншымі за добры ўраджай.

Бачым у вершах 4-ым і 6-ым, што заклікае “ўсе народы і людзей”, каб дзякавалі Богу.

Зь вершу 8-га ўзята багаславенства царкоўнае для народу.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 67

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.