1 Давідавы.
Усім сэрцам буду я дзякаваць Табе, Госпадзе, бо Ты пачуў словы вуснаў маіх. Я сьпяваю Табе прад абліччам ангелаў.
2 Даю глыбокі паклон прад тваім храмам сьвятым. Дзякую твайму Імяні за тваю любоў і тваю праўду, бо тваё абяцаньне перавышшае тваю славу.
3 Калі я клікаў, Ты выслухаў мяне і павялічыў сілу душы маей.
4 Будуць дзякаваць Табе, Госпадзе, усе цары зямлі, бо яны чуюць абяцаньні з вуснаў тваіх.
5 І будуць сьпяваць аб дарогах Гасподніх, бо вялікая слава Госпада.
6 Высокі Госпад, але бачыць пакорных, а на гордых пазірае здалёк.
7 Калі я хаджу пасярод уціскаў, Ты даеш мне жыцьцё; супраць злосьці ворагаў маіх — Ты працягваеш руку і твая правіца ратуе мяне.
8 Усё Госпад зробіць за мяне. — Госпадзе, любоў твая навекі! Не пакінь дзела рук тваіх!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 138

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.