Псалтыр 138 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Кіроўцу хору. Псальма Давідава. Госпадзе! Ты выпрабаваў мяне і ведаеш.
 
Давідавы. Усім сэрцам буду я дзякаваць Табе, Госпадзе, бо Ты пачуў словы вуснаў маіх. Я сьпяваю Табе прад абліччам ангелаў.

Ты ведаеш, калі я сядаю і калі ўстаю; Ты разумееш думкі мае здалёк.
 
Даю глыбокі паклон прад тваім храмам сьвятым. Дзякую твайму Імяні за тваю любоў і тваю праўду, бо тваё абяцаньне перавышшае тваю славу.

Ці іду я, ці адпачываю, — Ты акружаеш мяне і ўсе дарогі мае Табе вядомыя.
 
Калі я клікаў, Ты выслухаў мяне і павялічыў сілу душы маей.

Яшчэ слова няма на мове маёй, — Ты, Госпадзе, ужо ведаеш яго дасканала.
 
Будуць дзякаваць Табе, Госпадзе, усе цары зямлі, бо яны чуюць абяцаньні з вуснаў тваіх.

Ззаду і сьпераду атачыў Ты мяне і кладзеш на мяне руку Тваю.
 
І будуць сьпяваць аб дарогах Гасподніх, бо вялікая слава Госпада.

Дзіўнае мне Тваё веданьне — высока, дасягнуць яго не магу!
 
Высокі Госпад, але бачыць пакорных, а на гордых пазірае здалёк.

Куды пайду ад Духа Твайго, ад аблічча Твайго куды ўцяку?
 
Калі я хаджу пасярод уціскаў, Ты даеш мне жыцьцё; супраць злосьці ворагаў маіх — Ты працягваеш руку і твая правіца ратуе мяне.

Ці на неба ўзыду — Ты там; ці сыду ў апраметную — і там Ты.
 
Усё Госпад зробіць за мяне. — Госпадзе, любоў твая навекі! Не пакінь дзела рук тваіх!

Ці вазьму крылы золку і перасялюся на край мора, —
 

і там рука Твая мяне павядзе, і ўтрымае мяне правіца Твая.
 

Ці скажу: можа, цемра ўкрые мяне, і сьвятло навокал мяне зробіцца ноччу;
 

але і цемра Цябе ад мяне не зацемрыць, і ноч сьветлая, быццам дзень; як цемра, так і сьвятло.
 

Бо Ты ўладзіў вантробы мае і выткаў мяне ў чэраве маці маёй.
 

Слаўлю Цябе, бо я дзівосна зладжаны. Дзівосныя дзеі Твае, і душа мая ўсьведамляе гэта,
 

Не схаваны былі ад Цябе косткі мае, калі мяне ў таямніцы стваралі, складалі мяне ў глыбіні нутрыны.
 

Зародак мой бачылі вочы Твае; у Тваёй кнізе запісаны ўсе дні, мне назначаныя, калі ніводнага зь іх яшчэ ня было.
 

Якія ўзьнёслыя для мяне намеры Твае, Божа, і як многа іх лікам!
 

Ці ж палічу іх, калі іх больш, чым пяску, калі прачынаюся, я ўсё Яшчэ з Табою.
 

О, калі б Ты, Божа, пабіў бязбожнага! Адыдзеце ад мяне, крыважэрныя!
 

Яны гавораць супроць Цябе бязбожна; марнае намышляюць ворагі Твае.
 

Ці ж мне ненавідзець Тваіх ненавісьнікаў, Госпадзе, і не пагрэбаваць тымі, што паўстаюць на Цябе?
 

Поўнаю нянавісьцю ненавіджу іх; ворагі яны мне.
 

Выпрабуй мяне, Божа, і ўведай сэрца маё; выпрабуй мяне, і ўведай намеры мае.
 

і глядзі, ці дарога мая бясьпечная, і накіруй мяне на шлях вечны.