Псалтыр 4 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Язэпа Германовіча
Кіроўцу хору. На струнных інструмэнтах. Псальма Давідава.
Кіраўніку хору на струнных гуслях. Псальм Давідавы.
Калі клічу я, — акажыся мне, Божа праўды маёй! Ты даваў мне прастору ў цясноцьці. Умілажалься зь мяне і пачуй малітву маю.
Калі я клічу, паслухай мяне, Божа мой, Ты — справядлівы! Ты ў прыгнёцце даваў мне звальненне. Зжалься нада мною і паслухай маю малітву!
Сынове людзкія! дакуль ганьбавацьмецца слава мая? Дакуль марнасьць любіць будзеце, дакуль няпраўды шукацьмеце?
Ах, людзі! Дакуль будзеце цьвёрдага сэрца? Чаму любіце марнасць і шукаеце няпраўды?
Ведайце, што сьвятога Свайго Гасподзь Сабе вылучыў, чуе Гасподзь, калі я клічу Яго.
Ведайце, што дзіўны учыніў Госпад свайго Святога. —(а) Госпад паслухае мяне, калі буду Яго клікаць.
У гневе грахоў не рабеце: на ложках сваіх разважайце ў сэрцах сваіх, і суцешыцеся!
Дрыжыце, а не грашыце! Разважайце на ложах вашых, але маўчыце.(б)
Ахвяры праўды прыносьце і майце надзею на Бога.
Нясеце праўдзівыя ахвяры і спадзявайцеся на Госпада!
Многія кажуць: «Хто нам пакажа дабро?» Пакажы нам, Госпадзе, сьвятло аблічча Твайго!
Людзі кажуць: “Хто пакажа нам шчасьце?”. Ты, Госпадзе, узьнімі над намі сьветласьць твайго аблічча!
Ты напоўніў радасьцю сэрца маё з той пары, як пабольшала ў іх хлеба й віна.
Ты, Госпадзе, напоўніў сэрца маё большай радасьцяй, чым маюць тыя, што сабралі збожжа і віна багата.
Я спакойна кладуся і сплю, бо Ты, Госпадзе, адзін даеш мне жыць у бясьпецы.
Спакойна лягу і засну я зара, бо Ты адзін, Госпадзе, даеш мне бяспечнасьць.