Псалтыр 84 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Язэпа Германовіча
Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых. Псальма.
Кіраўніку хору — Сыноў Корэ — Псальм.
Госпадзе! Ты ўмілажаліўся зь зямлі Тваёй, вярнуў палон Якаваў;
Як пажаданыя твае сялібы, о Госпадзе Сілаў!
беззаконьне народу Твайго дараваў, усе грахі ягоныя пакрыў,
Зьнемагае душа мая і уздыхае да панадворкаў Госпада; маё сэрца і маё цела весяліцца ў Богу жывым.
гнеў Твой увесь суняў, адвярнуў лютасьць гневу Твайго.
Нават верабей знайшоў сабе прыпынак і ластаўка гняздо сабе, дзе птушанят сваіх укладае: (а я) твае алтары, госпадзе Сілаў, — Ты мой Цар і мой Божа!
Узнаві нас, Божа ратунку нашага, і спыні абуранасьць Тваю намі.
Шчасьлівыя жыхары твайго дому, — бязупынна Цябе выхваляюць.
Няўжо вечна будзеш гневацца на нас, і пашырыш Твой гнеў з роду ў род?
Шчасьлівыя людзі, якіх сіла ёсць у Табе, якія сьцерагуць у сэрцы сьцежкі (к Табе).
Няўжо зноў не ажывіш нас, каб народ Твой зарадаваўся Табе?
Праходзячы далінаю сьлёзаў (сухою?), яны робяць яе месцам крынічным і першы дождж акрывае яе бласлаўленнем.
Пакажы нам, Госпадзе, ласку Тваю, і даруй нам выратаваньне Тваё.
Гэтак ідуць яны ад узвышэньня да ўзвышэньня, і Бог ім пакажацца ў Сыёне.
Паслухаю, што скажа Гасподзь Бог. Ён скажа мір народу Свайму і выбранцам Сваім; і няхай не ўпадуць яны зноў у неразважлівасьць.
Госпадзе, Божа Сілаў! выслухай малітву маю; нахілі вуха, Божа Якубавы!
Сапраўды, выратаваньне Ягонае блізкае тым, хто баіцца Яго, каб слава Ягоная жыла ў нашай зямлі.
Божа, наш шчыце! Пабач і паўзірайся на аблічча памазанца твайго!
Вернасьць і мілата сустрэнуцца, справядлівасьць і мір пацалуюцца;
Бо адзін дзень на панадворках тваіх ідзе за тысячу і я выбраў: парог дому Бога майго лепш як палатка бязбожніка.
зь зямлі вернасьць вырасьце, а справядлівасьць прыхіліцца зь неба;
Бо Бог ёсць абарона і шчыт: Ён дае шчасьце і славу; не адмовіць Госпад дабра ўсім, што ходзяць у дасканаласьці.
і Гасподзь дабрадзенства ўдзеліць, і ўродзіць зямля наша плод свой;
Госпадзе Сілау! Шчасьлівы чалавек, што на Цябе спадзяецца!
прад Ім справядлівасьць пойдзе, і дарогу нам вызначыць крокам Ягоным.