Псалтыр 108 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Кіроўцу хору. Псальма Давідава. Божа хвалы маёй! не прамаўчы,
 
Песьня. Псальм Давідавы.

бо разьзявіліся на мяне вусны бязбожныя і вусны падступныя;
 
Сэрца маё гатовае, о Божа! хачу я сьпяваці і іграці! Паўстань, мая слава!

адусюль атачылі мяне словамі нянавісьці, узбройваюць супраць мяне бяз прычыны;
 
Збудзіся, арфа і гусьлі! Я збуджу сьвітаньне!

за любоў маю ваююць супраць мяне; а я малюся;
 
Буду славіць Цябе між народамі, Госпадзе і сьпяваці Табе між паганамі!

аддаюць мне злом за дабро, за любоў маю — нянавісьцю.
 
Вышэй за нябёсы любоў твая і праўда твая да аблокаў.

Пастаў над імі бязбожнага, і д’ябал хай стане праваруч яго.
 
О, Божа, узьніміся панад небам і хай слава твая будзе над усею зямлёю!

Калі будзе судзіцца, хай будзе вінаваты, і малітва ягоная няхай стане грэхам;
 
Каб твае улюбленыя былі свабонымі; успамажы правіцаю тваею і выслухай нас!

хай дні ягоныя будуць кароткія, і пасад ягоны іншы хай прыймае;
 
Бог казаў у сьвятыні сваей: “Буду цешыцца і падзялю Я Сіхем і разьмераю даліну Сукат.

дзеці ягоныя няхай будуць сіротамі, а жонка ягоная — удавою;
 
Мой ёсьць Галяад і мой Манасса, Эфраім — цьвярдыня маей галавы, Юда — бэрла улады маей!

хай бадзяюцца дзеці ягоныя і жабруюць, і просяць хлеба з руінаў сваіх;
 
Моаб — мая судзіна умывальная; на Эдом Я кіну мой сандал; над Фівіістыяй буду Я пераможцай.

хай захопіць ліхвяр усё, што ёсьць у яго, хай другія захопяць працу ягоную;
 
Хто увядзе Мяне у места умацаванае? Хто Мяне давядзе аж да Эдому?

хай ніхто яму не паспагадае; хай ніхто ня зьлітуецца зь сіротаў ягоных;
 
Ці-ж мы будзем адкінуты, о Божа? Ці-ж Ты больш ня выйдзеш з нашымі войскамі?

хай будуць нашчадкі ягоныя на пагібель, і хай забудзецца іхняе імя ў наступным родзе;
 
Дай нам успамогу падчас уціску!, дарэмная ёсьць падмога людзкая!

хай згадаецца прад Госпадам беззаконьне бацькоў ягоных, і грэх маці ягонай хай не загладзіцца;
 
З Богам мы сілу пакажам і Ён патопча нашых праціўнікаў!

хай будуць заўсёды яны ў вачах Госпада, і хай вынішчыць Ён на зямлі пра іх памяць
 

за тое, што ён ня думаў пра літасьць, а гнаў чалавека беднага і ўбогага і зламанага сэрцам, каб забіць яго;
 

палюбіў праклён, і праклён спадобіць яго; не захацеў дабраславеньня, яно ад яго і адыдзе;
 

хай у пракляцьце апранецца, быццам у рызу, і хай увойдзе яно, як вада, у нутробу ягоную і, як алей, у косткі ягоныя;
 

хай будзе яно яму, нібы вопратка, у якую ён апранецца, і як пояс, якім заўсёды перапаясваецца.
 

Такая аддача ад Госпада ворагам маім і тым, што ліхасловяць душу маю!
 

Са мною, Госпадзе, Госпадзе, чыні дзеля імя Твайго, бо добрая міласьць Твая; уратуй мяне,
 

бо я бедны і ўбогі, і сэрца маё паранена ўва мне.
 

Я зьнікаю, быццам цень, калі хіліцца дзень, гоняць мяне, як саранчу.
 

Калені мае зьнемаглі ад посту, і цела маё засталося бяз тлушчу.
 

Я зрабіўся для іх пасьмешышчам; убачыўшы мяне, галовамі круцяць.
 

Памажы мне, Госпадзе, Божа мой; уратуй мяне з ласкі Тваёй,
 

хай уведаюць, што гэта Твая рука, і што Ты, Госпадзе, учыніў гэта.
 

Яны праклінаюць, а Ты дабраславі; яны паўстаюць, але няхай будуць пасаромленыя; а раб Твой хай радуецца.
 

Хай апрануцца праціўнікі мае ў ганьбу і, як вопраткаю, хай накрыюцца сорамам сваім.
 

І я голасна буду вуснамі сваімі славіць Госпада і сярод мноства Яго праслаўляць:
 

бо Ён стаіць праваруч беднага, каб ратаваць яго ад судзьдзяў душы ягонай.