Псалтыр 37 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Псальма Давідава. На ўспамін пра суботу.
 
Алеф. Псальм Давідавы. Не палай гневам на злачынцаў і не завідуй тым, што твораць беспраўе!

Госпадзе! ня выкрывай мяне ў гневе Тваім, і не карай мяне ў гневе Тваім,
 
Бо яны, як трава, хутка павянуць і пасохнуць, як зельле у полі.

бо стрэлы Твае ўпіліся ў мяне і рука Твая мяне ацяжае.
 
Бэт. Спадзявайся на Госпада і твары дабро: прабывай на зямлі і жыві спакойна.

Няма цэлага месца на целе маім ад гневу Твайго; няма спакою ў костках маіх ад грахоў маіх.
 
Мей радасьць у Госпадзе, а ён табе дасьць, што сэрца тваё зажадае.

бо злачынствы мае вышэй галавы, як вялікі цяжар, зьнясілілі мяне,
 
Гімэль. Пакінь Госпаду свой лёс — даверай Яму, я Ён Сам будзе дзеіць.

сьмярдзяць, гнаяцца раны мае ад безгалоўя майго.
 
Ён справядлівасьць тваю выведзе як яснасьць дня, а праўду тваю — як сьветласьць палудня.

Я сагнуты і панураны ўвесь, цэлы дзень бядуючы хаджу;
 
Далет. Будзь ціхі і даверлівы Госпаду: не распальвай гневу твайго на таго, каму шэнціць, — на чалавека здрадлівага і інтрыганта.

бо сьцёгны мае паліць вагонь, і няма цэлага месца ў целе маім.
 
Гэ. Ухіляйся ад гневу і пакінь заўзятасьць, ня ўзбурайся, каб не зрабіць чаго благога!

Я змогся і зьнясіліўся цяжка; крычу ад пакуты сэрца майго.
 
Во нягоднікі будуць знішчаны, а хто спадзяецца на Госпада, той заваладае зямлёю.

Госпадзе! прад Табою ўсе жаданьні мае, і ўздыханьне маё ад Цябе не схаванае.
 
Вау. Яшчэ толькі хвіліна, а бязбожніка не стане: глянеш на ягонае месца, а яго й няма!

Сэрца маё трымціць; пакінула мяне сіла мая, і сьвятло вачэй маіх — і таго няма ў мяне.
 
Але ціхія заваладаюць зямлёю і будуць цешыцца вялікім супакоем.

Сябры мае і прыяцелі адступіліся ад няшчасьця майго, і блізкія мае далёка стаяць.
 
Заін. Бязбожнік зламышляе супраць справядлівага і скрыгоча на яго зубамі.

Цянёты паставілі тыя, хто пільнуе душу маю, і хто прагне мне ліха, пра пагібель маю гавораць, і намышляюць штодзень мне благое;
 
Госпад сьмяецца зь яго, бо бачыць, што надыходзіць дзень ягоны.

а я, як глухі, ня чую, і як нямко, што вуснаў сваіх не растуляе;
 
Гэт. Бязбожнікі меч абнажаюць і нацягваюць лук, каб паразіць (паваліць) бедняка і няшчаснага, (каб забіць тых, хто йдзе простаю дарогай).

і стаў я, як чалавек, што ня чуе і ня мае ў вуснах сваіх адказу,
 
Меч іх пранікне ў іхняе сэрца, а іх лукі будуць паламаны.

бо на Цябе, Госпадзе, спадзяюся я; Ты пачуеш, Госпадзе, Божа мой.
 
Тэт. Лепшае будзе малое для справядлівага, як вялікае багацьце для бязбожніка.

І сказаў я: няхай не падымуцца нада мною мае ворагі; калі дрыжыць нага мая, хай ня ўзносяцца яны нада мною.
 
Бо рукі бязбожнага будуць паламаны, але справядлівых Госпад падтрымае.

Я да ўпадку гатовы, і скруха мая заўжды перада мною.
 
Йод. Госпад ведае аб днёх (людзей) нявінных: іх спадчына будзе вечная.

Беззаконьне сваё я ўсьведамляю; і ўбольваюся ў грэху маім.
 
У благім часе яны асаромлены ня будуць, а ў ліхія дні падчас голаду будуць насычаны.

А мае ворагі жывуць і мацуюцца, і памнажаюцца тыя, што ненавідзяць мяне, невінаватага;
 
Каф. Але бязбожнікі згінуць і тыя ворагі Госпада: як краса іхніх палёў, так і яны шчэзнуць, як дым яны разьвеюцца.

і тыя, што плацяць мне злом за дабро, ваююць супроць мяне, бо я за добрым іду.
 
Лямэд. Бязбожнік пазычае і не аддае, а справядлівы мае літасьць і падаруе.

Не пакінь мяне, Госпадзе Божа мой! не адыходзь ад мяне;
 
Багаслаўлёныя (Госпадам) атрымаюць зямлю, а праклятыя будуць загублены.

пасьпяшайся на дапамогу мне, Госпадзе, Збаўца мой!
 
Мэм. Госпад кяруе крокамі чалавека: яны ўзмацняюцца і яго шлях падабаецца Яму.