Псалтыр 135 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Алілуя. Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо вечная ласка Яго.
 
Алелюя! Хваліце Імя Гасподняе, слаўце, слугі Гасподнія,

Слаўце Бога багоў, бо вечная ласка Яго.
 
Вы, што стаіце ў доме Гасподнім, у падворку дому Бога нашага!

Слаўце Госпада ўладароў, бо вечная ласка Яго.
 
Хвалеце Госпада, бо Ён добры ёсьць Госпад: сьпявайце псальмы Імяні Яго, бо яно мілае.

Таго, Які адзін творыць цуды вялікія, бо вечная ласка Яго;
 
Бо Госпад выбраў Якуба, Ізраіля — на сваю ўласнасьць.

Які мудра стварыў нябёсы, бо вечная ласка Яго;
 
Але я ведаю, што Ён вялікі ёсьць, Госпад, што наш Валадар вышэй за ўсіх багоў.

уцьвердзіў зямлю на водах, бо вечная ласка Яго;
 
Усё, што Яму даспадобы, Ён творыць на небе й на зямлі, у морах і ў іхніх глыбінях.

стварыў сьвяцілы вялікія, бо вечная ласка Яго;
 
Ён хмары ўзводзе ад краю зямлі, выводзіць з маланкамі дождж выпускае вецер з скарбніцаў сваіх.

сонца — на кіраваньне днём, бо вечная ласка Яго;
 
Ён пабіў первародых у Эгіпце — ад чалавека — аж да скаціны.

месяц і зоркі — на кіраваньне ноччу, бо вечная ласка Яго;
 
Ён паслаў знакі і цуды пасярод цябе, Эгіпце, над фараонам і ўсімі слугамі яго.

пабіў Егіпет у першынцах ягоных, бо вечная ласка Яго;
 
Ён разьбіў паганаў у вялікім ліку і загубіў магутных цароў.

вывеў Ізраіля з асяродзьдзя яго, бо вечная ласка Яго;
 
Сыгона, цара Амарыйскага і Ога, цара Базанскага і ўсе канаанскія царствы.

рукою моцнаю і мышцаю прасьцёртаю, бо вечная ласка Яго;
 
І аддаў іх зямлю ў спадчыну, у спадчыну Ізраілю, свайму народу.

разьвёў Чэрмнае мора, бо вечная ласка Яго;
 
Госпадзе, Імя тваё трывае навекі! Госпадзе, памяць твая з роду ў род.

і правёў Ізраіля пасярод яго, бо вечная ласка Яго;
 
Бо Госпад бароніць народ свой і зьлітуецца над слугамі сваімі.

і скінуў фараона і войска ягонае ў Чэрмнае мора, бо вечная ласка Яго;
 
Паганскія ідалы — золата ды серабро, твор рук чалавечых:

правёў народ Свой цераз пустыню, бо вечная ласка Яго;
 
Ёсьць у іх вусны, ды не гавораць; ёсьць у іх вочы ды не бачаць.

пабіў цароў вялікіх, бо вечная ласка Яго;
 
Ёсьць у іх вушы, дый ня чуюць і ніякага духу няма у вуснах іхніх.

і забіў цароў моцных, бо вечная ласка Яго;
 
Падобныя да іх будуць тыя, што робяць іх — кажны, хто дае ім веру.

Сігона, цара Амарэйскага, бо вечная ласка Яго;
 
Дом Ізраіля, багаславіце Госпада! Дом Аарона, багаславіце Госпада!

і Ога, цара Васанскага, бо вечная ласка Яго;
 
Дом Левія, багаславіце Госпада; вы, што баіцеся Госпада, багаславіце Госпада.

і аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, бо вечная ласка Яго;
 
Няхай будзе багаслаўлены Госпад з Сыёну, Той што жыве ў Еразоліме! Алелюя!

у спадчыну Ізраілю, рабу Свайму, бо вечная ласка Яго;
 

спамянуў нас у прыніжэньні нашым, бо вечная ласка Яго;
 

і збавіў нас ад ворагаў нашых, бо вечная ласка Яго;
 

ежу дае ўсякаму целу, бо вечная ласка Яго.
 

Слаўце Бога нябёсаў, бо вечная ласка Яго.