Псалтыр 14 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Псальма Давідава. Госпадзе! Хто можа быць у жытле Тваім? хто можа жыць на сьвятой гары Тваёй?
 
Кіраўніку хору. Псальм Давідавы. Казаў дурны ў сваім сэрцы: “Няма Бога!”. Папсаваліся яны, агідныя іхнія справы: няма чалавека дастойнага, (каб дабро хто рабіў бы).

Той, хто ходзіць бязгрэшна і робіць па праўдзе, і гаворыць ісьціну ў сэрцы сваім;
 
Паглядае Госпад на сыноў Адама, каб пабачыць, ці ёсьць хто разумны, што Бога шукае.

хто не паклёпнічае языком сваім, хто ня робіць блізкаму шкоды і ня прымае наганы суседу;
 
Усе зблудзілі, разам папсаваліся: няма дастойнага чалавека — аніводнага!

той, хто пагарджае злачынцам, але славіць богабаязных; хто прысягае, хай хоць ліхому, і ня здраджвае;
 
Ці ж не апамятаюцца ўсе злачынцы, што народ мой пажыраюць, як бы хлеб елі? Госпада ня прызываюць.

хто срэбра сваё на ліхву не здае, і ня купляецца супроць невінаватага. Хто робіць так, не пахісьнецца ніколі.
 
Дык задрыжаць яны ад страху, (хоць бяз прычыны), бо ёсць Госпад сярод праведнага роду.