Псалтыр 56 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Язэпа Германовіча
Кіроўцу хору. Не загубі. Залатая псальма Давіда, калі ён уцёк ад Саўла ў пячору.
Кіраўніку хору. На лад: “Бязмоўная галубка — у мясцох далёкіх”. Залаты псальм Давідавы. Калі яго злавілі філістыны ў Гат.
Зьлітуйся, Божа, зь мяне, зьлітуйся; бо на Цябе спадзяецца душа мая, і ў цяні крылаў Тваіх я схаваюся, пакуль ня мінуцца нягоды.
Зжалься нада мною, о Божа, бо мяне мучаць: кожны дзень ціснуць мяне, усьцяж нападаючы.
Паклічу Бога Ўсявышняга, Бога, Які мне чыніць дабро;
Штодзень топчуць мяне мае ворагі, бо многія змагаюцца са мною, (о, Найвышэйшы!) падыймі мяне!
Ён зь нябёсаў пашле, і ўратуе мяне; пасароміць таго, хто спрабуе мяне праглынуць, пашле Бог Сваю літасьць і праўду Сваю.
Калі ж страх на мяне нападае, я на цябе спадзяюся.
Душа мая сярод ільвоў; я ляжу сярод тых, што дыхаюць полымем, сярод сыноў чалавечых, чые зубы — як дзіды і стрэлы, чый язык — востры меч.
На Бога, якога я хвалю абяцаньне, на Бога я спадзяюся і не пабаюся, што мне зробіць чалавек.
Будзь услаўлены вышэй за нябёсы, Божа, і над усёю зямлёю хай будзе слава Твая!
Штодзень выкрыўляюць мае словы: усе іхнія думкі скіраваны мне на ліхое.
На ногі мае ўгатавалі сетку: душа мая панікла; выкапалі перада мною яму, і самі ўпалі ў яе.
Зьбіраюцца, хаваюцца, сочаць крокі мае, каб схапіць душу маю.
Гатовае сэрца маё, Божа, гатовае сэрца маё: буду сьпяваць і славіць.
За іх злачынствы адплаці ім: адкінь, о Божа, у гневе народы!
Паўстань, слава мая, паўстань, псалтыр і арфа! Я ўстану рана.
Мае блуканьні Ты мне залічыў: зьбяры мае сьлёзы ў мяшок твой. Ці ж не запісаны яны ў кнізе тваей?
Славіць буду Цябе, Госпадзе, сярод народаў; славіць буду Цябе сярод плямёнаў,
Тады мае ворагі павернуць наўцекі, калі заклічу Цябе: я тое ведаю, што Госпад са мною.
бо да нябёсаў вялікая ласка Твая і ў пазахмар’і праўда Твая.
У Богу я хвалю слова: у Госпадзе я слаўлю слова.
Узьнясіся вышэй за нябёсы, Божа, і над усёю зямлёю хай будзе слава Твая.
На Бога спадзяюся і больш не баюся, што мне можа ўчыніць чалавек?