Псалтыр 28 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Псальма Давідава. Напрыканцы сьвята Кучак. Аддайце Госпаду, сыны Божыя, аддайце Госпаду славу і чту,
 
Псальм Давідавы. Да Цябе, Госпадзе, я клічу (гукаю). Скала мая, ня будзь глухі на кліч мой! Каб праз тваё маўчаньне ня быў я падобны на тых, што зыходзяць у магілу.

аддайце Госпаду славу імя Ягонага; пакланецеся Госпаду ў пышнай сьвятасьці Ягонай.
 
Пачуй голас маей малітвы, калі клічу да Цябе, калі ўзношу свае рукі да сьвятога прыбытку твайго, Госпадзе!

Голас Гасподні над водамі, Бог славы загрымеў, Гасподзь над вялікімі водамі.
 
Не загубі мяне з бязбожнікамі і злачынцамі, што гукаюць аб згоде з бліжнімі сваімі, а ў душы маюць ліхое.

Голас Гасподні моцны; голас Гасподні велічны.
 
Дай ім, Госпадзе, паводле іхніх учынкаў і паводле іхняга злачынства: Паводле работы рук іхніх аддай іхнюю заплату!

Голас Гасподні ламае кедры; Гасподзь ламае кедры Ліванскія
 
Бо яны не зважаюць на ўчынкі Госпада і на дзейнасьць рук тваіх,- дык няхай Ён зьнішчыць іх і не адбудуе!

і прымушае іх скакаць, як цялят, Ліван і Сірыён — як маладога аднарога.
 
Няхай будзе Госпад пахвалены, бо пачуў голас маей малітвы!

Голас Гасподні выкрасае полымя вогненнае.
 
Госпад моц мая і шчыт мой: на Яго спадзяецца сэрца маё і Ён успамог мяне. І ўзрадавалася сэрца маё і песьняю маею дзякую Яму.

Голас Гасподні трасе пустыню; трасе Гасподзь пустыню Кадэс.
 
Госпад — моц народу свайго: для Памазанца Ён ёсьць абарона збаўленьня.(а)

Голас Гасподні прымушае касуль каціцца, і агаляе лясы; і ў храме Ягоным абвяшчае пра славу Ягоную.
 
Спасі народ твой і благаславі спадчыну тваю:(б) спасі іх і ўзнось іх навекі!

Гасподзь сядзеў над патопам, і сядзецьме Гасподзь царом вечна.
 

Гасподзь дасьць сілу народу Свайму; Гасподзь дабраславіць народ Свой мірам.