Псалтыр 60 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Кіроўцу хору. На струнным інструмэньце. Псальма Давідава.
 
Кіраўніку хору. На лад: “Лілея аб’яўленьня” — Кавука. Псальм Давідавы.

Пачуй, Божа, мой лямант, уваж малітве маёй,
 
Калі ён змагаўся з Арамам Нагаірам і Арамам Сабы, калі Іоаб пабіў 12 000 ідумэяў у Даліне Солі.

ад краю зямлі заклікаю Цябе ў заняпаласьці сэрца майго; узьвядзі мяне на скалу, недасягальную мне,
 
Божа, Ты нас адкінуў і разламаў: Ты загневаўся — зьвярніся да нас!

бо Ты апора мая, Ты моцная абарона ад ворага.
 
Ты затрос зямлю і расчапіў яе: загаз шчыліны яе, бо яна хістаецца!

Хай жыцьму я вечна ў сялібе Тваёй, і ўпакоюся пад покрывам крылаў Тваіх,
 
Ты даў свайму народу пазнацца з жорсткаю доляй: напаіў нас віном ап’яняючым (бянтэжучым).

бо Ты, Божа, пачуў абяцаньні мае і даў мне спадчыну тых, хто баіцца Твайго імя.
 
Тым, што цябе баяцца, дай тваім верным сьцяг, каб маглі ўцеч далёка ад лука!

Памнож цару дні на дні, гады падоўжы яму — з роду ў род,
 
Каб збавіліся твае улюбленыя (наймілейшыя). Памажы тваей правіцай і выслухай нас!

няхай жыцьме ён прад Богам вечна; накажы мілажалю і праўдзе ахоўваць яго.
 
Ты сказаў у сьвятыні сваей: Я ўцешуся і падзялю Сыхэм і даліну Суккот разьмераю.

І я сьпяваць буду імю Твайму вечна, абяцаньні мае выконваць дзень у дзень.
 
Мой ёсьць Галяад, мой Манаса і Эфраім — шлем маей галавы, а Іуда — Берла маё.