Псалтыр 136 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Давідава. Над рэкамі Вавілона, там сядзелі і плакалі мы, калі згадвалі пра Сіён.
 
Алелюя! Дзякуйце Госпаду, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!

На вербах пасярод яго павесілі мы свае арфы.
 
Дзякуйце Богу багоў, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!

А тыя, што нас паланілі, песьняў ад нас патрабавалі, а нашыя прыгнятальнікі — весялосьці: «пасьпявайце нам зь песьняў Сіёна».
 
Дзякуйце Гаспадару над гаспадарамі, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!

Як нам сьпяваць Гасподнюю песьню на чужынскай зямлі?
 
Яму, што адзін робіць цуды, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!

Калі забуду цябе, Ерусаліме, хай забудзе мяне правіца мая;
 
Ён прамудра стварыў нябёсы, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!

хай прыліпне язык мой да паднябеньня, калі помніць цябе я ня буду, калі не пастаўлю Ерусаліма на чале весялосьці маёй.
 
Ён умацаваў зямлю на водах, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!

Прыгадай, Госпадзе, сынам Эдомавым дзень Ерусаліма, калі казалі яны: «руйнуйце, руйнуйце да падмурка яго».
 
Ён стварыў вялікія сьветачы, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!

Дачка Вавілона, спусташальніца! дабрашчасны, хто ўдзеліць табе за тое, што зрабіла ты нам!
 
Сонца, што кіруе днём, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!

Дабрашчасны, хто возьме й заб’е немаўлятак тваіх аб камень!
 
Месяц і зоркі, каб кіраваць ночай, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!