Псалтыр 136 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча
Алілуя. Вызнавайце Госпада, бо Ён добры, бо Яго міласэрнасць вечная.
Алелюя! Дзякуйце Госпаду, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
Вызнавайце Бога над багамі, бо Яго міласэрнасць вечная.
Дзякуйце Богу багоў, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
Вызнавайце Госпада над валадарамі, бо Яго міласэрнасць вечная.
Дзякуйце Гаспадару над гаспадарамі, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
Ён адзін учыніў цуды вялікія, бо Яго міласэрнасць вечная.
Яму, што адзін робіць цуды, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
Ён стварыў нябёсы прамудра, бо Яго міласэрнасць вечная
Ён прамудра стварыў нябёсы, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
Ён распасцёр зямлю над водамі, бо Яго міласэрнасць вечная.
Ён умацаваў зямлю на водах, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
Ён стварыў свяцілы вялікія, бо Яго міласэрнасць вечная;
Ён стварыў вялікія сьветачы, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
сонца, каб днём кіравала, бо Яго міласэрнасць вечная.
Сонца, што кіруе днём, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
месяц і зоры, каб кіравалі ноччу, бо Яго міласэрнасць вечная.
Месяц і зоркі, каб кіраваць ночай, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
Ён пабіў Егіпет у першародных яго, бо Яго міласэрнасць вечная.
Што Эгіпт пакараў у первародных ягоных, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
Ён вывеў Ізраэля з асяроддзя іх, бо Яго міласэрнасць вечная;
І спасярод іх вывеў Ізраіля, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
магутнай далонню і шырокай рукою, бо Яго міласэрнасць вечная.
Моцнай рукою і рамем узьнятым бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
Ён Чырвонае мора падзяліў на часткі, бо Яго міласэрнасць вечная.
Што разьдзяліў на дзьве часткі Чырвонае Мора, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
І правёў Ізраэля пасярод яго, бо Яго міласэрнасць вечная.
І правёў Ізраіля пасярод яго бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
Ён скінуў фараона і сілу яго ў мора, бо Яго міласэрнасць вечная.
Туды ўкінуў фараона і войска яго бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
Ён правёў народ Свой праз пустыню, бо Яго міласэрнасць вечная.
Ён правёў народ свой праз пустыню, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
Ён пабіў цароў вялікіх, бо Яго міласэрнасць вечная.
Ен пабіў магутных цароў, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
Ён пабіў цароў магутных, бо Яго міласэрнасць вечная.
Ен выгубіў страшных цароў, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
Сэгона, цара амарэяў, бо Яго міласэрнасць вечная.
Сыгона, цара Амарэйскага, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
І Ога, цара Басана, бо Яго міласэрнасць вечная.
І Ога, цара Базанскага, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
І аддаў зямлю іх у спадчыну, бо Яго міласэрнасць вечная.
І даў зямлю іх у спадчыну бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
У спадчыну Ізраэлю, слузе Свайму, бо Яго міласэрнасць вечная.
У спадчыну Ізраілю, слузе свайму, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
Ён помніў пра нас у паніжэнні нашым, бо Яго міласэрнасць вечная;
Ён успомніў аб нас у нашым паніжэньні бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
і адкупіў нас ад непрыяцеляў нашых, бо Яго міласэрнасць вечная.
І нас выратаваў ад нашых праціўнікаў бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
Ён дае ежу кожнаму целу, бо Яго міласэрнасць вечная.
Усякаму целу Ён дае пажыву, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
Вызнавайце Бога нябеснага, бо Яго міласэрнасць вечная.
Дзякуйце Богу нябеснаму, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!