Псалтыр 107 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча
Алілуя. Вызнавайце Госпада, бо Ён добры, бо на векі міласэрнасць Яго.
Алелюя! Дзякуйце Госпаду, бо Ён добры, бо вечная ёсьць любоў Яго!
Хай скажуць тыя, якія былі адкуплены Госпадам, якіх Ён адкупіў з рукі праціўніка.
Так няхай скажуць тыя, якіх Ён выбавіў, якіх вызваліў з рукі ворага,
і сабраў іх з [розных] краін, з усходу і з захаду, з поўначы і ад мора.
Якіх Ён сабраў з краёў ад усходу і да захаду, ад паўночы і ад поўдня.
Яны блудзілі па пустыні, па бязлюддзі, не знаходзілі дарогі да горада абжытага.
Яны блукаліся па пустыні і па пустэчах ды не знайшлі шляху да месца, дзе асесьці.
Адчувалі голад і смагу, душа іх змарнела ў іх.
Голад і найбольш смагу цярпелі яны і душа у іх зьнемагалася.
І пачалі яны ўсклікаць да Госпада, калі прыцяснялі іх, і Ён вызваліў іх з няшчасцяў іх.
І галасілі да Госпада ў прыгнёце сваім і Ён вызваляў іх ад іхняга гора.
І вывеў іх простай дарогай, каб дайшлі да горада абжытага.
І павёу іх простым шляхам, каб дайшлі да месца іх аседласьці.
Хай вызнаюць Госпада за Яго міласэрнасць і за Яго цуды для сыноў чалавечых,
Дык няхай дзякуюць Госпаду за любоў ягоную і за цуды Яго для сыноў чалавечых.
бо насыціў Ён душу таго, хто адчуваў смагу, і напоўніў дабротамі душу, што моцна прагне.
Ён насыціў спрагнёную душу і душу галодную напомніў дабром.
Сядзелі яны ў цемры і ў цені смерці, звязаныя галечай і жалезам,
Яны прабывалі ў цяню і ў цемры, зьняволеныя недастаткам і зялезнымі путамі,
бо паднялі яны бунт супраць слоў Бога і пагардзілі парадай Найвышэйшага.
Бо бунтаваліся супраць Божага слова і пагарджалі радай Найвышэйшага;
І ўпакорыў Ён сэрца іх пакутамі, саслабелі яны і не было нікога, хто ўспамог бы.
Ён пакарыў іх сэрда бядою, падалі, а ня было каму іх падтрымаць.
І пачалі яны ўсклікаць да Бога, калі прыцяснялі іх, і Ён вызваліў іх з няшчасцяў іх.
І яны галасілі да Госпада ў сваім горы і Ён вызваліў іх у іхняй труднасьці,
І вывеў іх з цемры і з ценю смерці ды паламаў іх путы.
І выдабыў іх з цею і з цемры і путы іхнія паламаў.
Хай вызнаюць Госпада за Яго міласэрнасць і за Яго цуды для сыноў чалавечых,
Няхай яны дзякуюць Госпаду за Яго любоў і за цуды Яго для сыноў чалавечых,
бо разбіў Ён бронзавыя брамы і выламаў жалезныя запоры.
Бо Ён паламаў брамы медзяныя і пакрышыў зялезныя засоўкі.
Сталіся яны бязглуздымі на шляху несправядлівасці сваёй і за беззаконнасці свае былі прыніжаны;
Шалеюць на шляхох грэху свайго, яны мучыліся за правіны свае,
ад любой ежы адмовілася душа іх і наблізіліся яны да самых брамаў смерці.
Ад усялякае ежы душа у іх адвярнулася і яны набліжаліся да варотаў сьмерці,
І пачалі яны ўсклікаць да Бога, калі прыцяснялі іх, і Ён вызваліў іх з няшчасцяў іх.
Тады яны галасілі да Госпада у немарасьці сваей і Ён вызваліў іх ад іхняе бяды.
Паслаў Сваё слова і аздаравіў іх і вырваў іх з пагібелі іх.
Ён паслаў сваё слова і вылячыў іх ды вырваў ад магілы жыцьцё іхняе.
Хай вызнаюць Госпада за Яго міласэрнасць і за Яго цуды для сыноў чалавечых,
Няхай дзякуюць госпаду за любоў ягоную ды за цуды Яго для сыноў чалавечых!
хай складаюць ахвяру падзякі і хай абвяшчаюць справы Яго з радасцю.
Няхай прынясуць ахвяры падзякі, няхай апавядаюць Яго учынкі у песьнях радасьці!
Тыя, што на караблях пусціліся ў мора, тыя, што займаюцца працай на вялікіх водах,
Тыя, што на караблёх вандравалі па моры і вялі торс на вялікіх водах,
самі бачылі справы Госпада і цуды Яго ў глыбінях.
Яны бачылі творы Госпада і цуды Яго у глыбінях, —
Сказаў Ён і ўзняў віхуру навальніцы, і пачалі ўздымацца хвалі Яго.
Ён сказаў і ўзбудзіў віхор гвалтоўны, які ўздыймае хвалі,
Уздымаліся аж пад неба і ападалі зноў на ніз, душа іх млела ў ліхой прыгодзе.
Узносячы пад неба, скідаючы ў бяздоньне, — душа іх у горы трухлела.
Устрывожыліся яны і захісталіся, як п’яны, і паглынута была ўся іх мудрасць.
Хісталіся і гайдаліся як п’яныя, а іхня мудрасьць уся зыйшла на нішто.
І пачалі яны ўсклікаць да Бога, калі прыцяснялі іх, і Ён вывеў іх з няшчасцяў іх.
І загаласілі да Госпада у няшчасьці, а Ён вызваліў іх зь бяды.
І асадзіў Ён навальніцу Яго ў лёгкі ветрык, і суцішыліся хвалі Яго.
Ён абярнуў буру ў цішу і хвалі супакоіліся.
І ўзвесяліліся, што яны сціхлі, і вывеў Ён іх у гавань іх жадання.
І уцешыліся яны, што ціша настала і Ён іх правёў да жаданае прыстані.
Хай вызнаюць Госпада за Яго міласэрнасць і за Яго цуды для сыноў чалавечых.
Няхай дзякуюць Госпаду за любоў ягоную, ды за цуды Яго для сыноў чалавечых!
І хай узносяць Яго на сходзе народа ды на пасяджэнні старшынаў хай хваляць Яго.
Няхай вывышаюць Яго у грамадзе народу і на радзе старэйшых няхай хваляць Яго!
Рэкі змяніў Ён у пустыню, а аазісы — у пустую зямлю,
Рэкі Ён абяртаў у пустыню і крыніцы — ў сухую зямлю
урадлівую зямлю — у салёны стэп дзеля ліхасці жыхароў яе.
І урадлівыя землі — у салёны стэп — за злачыннась тых, што там жылі.
Змяніў Ён пустыню ў вадаёмы, а зямлю сухую — у аазіс.
Але абяртаў пустыню ў возера водаў і сухую зямлю у крыніцу вады.
І сабраў там прагнучых, і заснавалі яны горад абжыты.
І там Ён сяліў галодных і яны строілі сабе месца на жыльлё.
Засеялі палі і насадзілі вінаграднікі, і здабылі яны плады для пажытку свайго.
І засявалі зямлю, і засаджалі вінаграднікі, што давалі плод багаты.
І дабраславіў Ён іх, і памножыліся яны надзвычайна, і жывёлы іх не паменшыў.
І Ён багаславіў іх і множыліся вельмі і скаціны ў іх не бракавала.
І засталося іх мала, і змарнелі яны ад прыгнёту ліхіх і ад пакуты.
А пасьля іх паменшала і яны паслабелі — пад цяжарам гора і няшчасьцяў.
Праліў Ён пагарду на князёў і прымусіў іх блудзіць па пустыні бездарожнай.
Ён вылівае пагарду на князёў і іх кідае блукацца у бездарожнай пустыні.
І падняў беднага з убогасці, і разрасціў сем’і, як стада.
Але Ён падняў убогага зь ягонае бяды і сем’і яго размножыў як-бы стады.
Убачаць справядлівыя і ўзвесяляцца, і ўсякая несправядлівасць зацісне вусны.
Бачуць гэта справядлівыя і цешацца, а усякая злосьць затуляе вусны свае.
Хто ж мудры і будзе трымацца гэтага, зразумее міласэрнасць Божую.
Хто ёсьць мудры? Няхай зразумее гэтыя справы і няхай пазнае любоў Госпада!