Псалтыр 53 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Кіраўніку хору. Паводле «Махалат». Маскіль. Давідаў.
 
Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.

Неразумны кажа ў сэрцы сваім: «Няма Бога». Разбэсціліся яны і ўчынілі гнюсныя злачынствы; няма нікога, хто б чыніў дабро.
 
Сказаў дурань у сэрцы сваім: “Бога няма!”. Яны ілжывыя, сапсутыя, агідныя: няма чалавека пачэснага.

Бог з неба зірнуў на сыноў чалавечых, каб паглядзець, ці ёсць такі, хто разумее або шукае Бога.
 
Бог паглядае зь неба на сыноў Адама, каб пабачыць, ці ёсьць хоць адзін разумны — такі, што шукае Бога?

Усе адвярнуліся, як адзін, разбэсціліся, няма нікога, хто б чыніў дабро, няма аніводнага.
 
Усе агулам заблудзілі, разам папсаваліся: няма чалавека прыстойнага, аніводнага!

Ці не зразумеюць усе тыя, што чыняць несправядлівасць, тыя, што пажыраюць народ Мой, быццам лусту хлеба? Бога не паклікалі яны;
 
Няўжо ж не апамятуюцца ліхадзеі, __________, як бы елі хлеб, а ня прызываюць Бога.

там трымцелі яны ад страху, дзе страху не было. Бо Бог рассыпаў косці тых, якія цябе прыгняталі; пасаромлены яны, бо Бог адцураўся іх.
 
Тады ж яны будуць __________, дзе (прычыны) страху няма: Бог рассыпе косьці адступнікаў: яны будуць __________ — Бог іх адкінуў.

Хто дасць з Сіёна збаўленне для Ізраэля? Калі адменіць Бог долю народа свайго, тады ўзрадуецца Якуб і ўзвесяліцца Ізраэль.
 
Хто дасьць з Сыёну збаўленьне Ізраілю? Калі Бог __________ __________ __________ узрадуецца Якуб, __________ Ізраіль.