Псалтыр 16 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Міктам Давіда. Захавай мяне, Божа, бо я на Цябе спадзяюся.
 
Песьня Давідава. — Зважай мяне, Божа, бо на Цябе спадзяюся!

Сказаў я Госпаду: «Ты — Госпад мой, няма для мяне дабра без Цябе».
 
Кажу я да Госпада: “Ты мне — Госпад: Ты ёсьць маё дабро, няма нічога вышэй Цябе.”

Да святых, што ёсць на зямлі, да слаўных Тваіх, — да іх усё памкненне маё.
 
Да сьвятых, што на зямлі, я дзіўную маю ўсю радасць маю (ў іх).(б)

Памнажаюцца смуткі тых, якія спяшаюцца ўслед за чужымі багамі. Не буду складаць ім ахвяры крывавай і не назаву іх імёнаў вуснамі маімі.
 
Бязьмежнае гора тых, што ідуць за чужымі ідаламі: я ня буду ніколі выліваць крыві ў жэртвах іх, ані імёнаў іх вымаўляць вуснамі маімі.

Госпад — доля спадчыны маёй і келіха майго: Ты той, Хто трымае лёс мой.
 
Госпад — частка мая із спадыны і із чары маей: Ты забяспечыў лёс мой.

Межы мае выпалі ў [месцах] прыемных, і спадчына мая — выдатная для мяне.
 
Межы мае выпалі на мясцох вясёлых: і спадчына мая вельмі мне мілая.

Дабраслаўляю я Госпада, Які надае мне разуменне, звыш таго, і па начах навучае мяне нутро маё.
 
Благаслаўляю Госпада, што даў мне раду, а ў начы нутро маё мяне напамінае.

Ставіў я Госпада перад вачамі маімі заўсёды; калі Ён праваруч мяне, нічога не баюся.
 
Усцяж я маю Госпада прад маімі вачыма: бо Ён ёсьць праваруч мяне, дык не пахіснуся.

Дзеля таго ўзрадавалася сэрца маё і ўзвесялілася душа мая; звыш таго, і цела маё супакоіцца ў спадзяванні.
 
Дык радуецца сэрца маё і весяліцца душа мая, а цела маё спачыне бяспечна.

Бо не пакінеш душы маёй у пекле ды не дасі святому Твайму ўбачыць парахненне.
 
Бо не пакінеш душы маей у пекле і не дасі Сьвятому твайму ўбачыць тленьне.(в)

Ты даў мне пазнаць дарогі жыцця, Ты напоўніш мяне радасцю ад аблічча Твайго, асалода вечная ў правіцы Тваёй.
 
Ты мне пакажаш дарогу жыцця: перад тваім абліччам поўнасьць радасьці, праваруч Цябе — раскоша навекі.