Псалтыр 68 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Кіраўніку хору. Давідаў. Псальм. Песня.
 
Кіраўніку хору. Псальм Давідавы — песьня.

Паўстае Бог, і рассейваюцца непрыяцелі Яго; і ўцякаюць ад аблічча Яго тыя, што ненавідзяць Яго.
 
Няхай паўстане Бог і рассеюцца ворагі Яго і разьбягуцца праціўнікі Яго перад абліччам ягоным.

Як рассейваецца дым, Ты рассееш іх; як плавіцца воск ад агню, так згінуць грэшнікі ад Бога.
 
Як развяваецца дык, так развеяны будуць: як таець воск перад абліччам агня, так згінуць бязбожнікі перад абліччам Божым.

Справядлівыя ж будуць весяліцца і радавацца перад Богам і адчуюць асалоду ў весялосці.
 
А справядлівыя ўцешацца перад абліччам Божым: будуць весяліцца і затанцуюць у радасьці перад Ім.

Спявайце Богу, спявайце псальм імю Яго; учыніце дарогу Таму, Які ўзносіцца над аблокамі: імя Яму — Госпад. Усклікайце радасна перад Ім;
 
Сьпявайце Богу, радуйцеся ў Імя Яго! Шыкуйце дарогу таму, які ходзіць праз пустыню. — Госпад — Імя Яму! Перад абліччам Госпада весяліцеся.

бацька сірот і суддзя ўдоў, Бог у доме Сваім святым.
 
Ён — Бацька сіротам, Заступнік удовам: Ён Бог у сьвятой сялібе сваей.

Бог, Які селіць пакінутых у доме, Які выводзіць вязняў да дабрабыту; між тым бунтаўнікі будуць жыць на няплоднай зямлі.
 
Бог, які выгнанцам варачае дом, які вязьняў вызваляе да шчасьця, але пакідае бунтароў у сьпякотнай пустыні.

Божа, калі ішоў Ты перад народам Тваім, калі праходзіў Ты па пустыні,
 
О, Божа, калі Ты ішоў перад тваім народам, калі Ты праходзіў праз пустыню,

зямля здрыганулася, нават нябёсы струмяніліся перад Богам Сіная, перад Богам Ізраэля.
 
дык трэслася зямля і нябёсы перад абліччам тваім расплываліся, дрыжэў Сынай прад Богам, Богам Ізраіля.

Выпусціў Ты, Божа, дождж самаўладна; спадчына Твая саслабела — Ты ж аднавіў яе.
 
Ты багатым дажджом акрапляў тваю спадчыну, о, Божа! Ты __________ тое, што зьнемагалася.

Жывыя стварэнні Твае жылі там, падрыхтаваў Ты [усё] для беднага ў дабраце Сваёй.
 
Там асеў народ твой, о Божа, а з дабраты тваей Ты наладзіў усё для гаротнага.

Госпад дае слова і абвяшчаюць добрае, вялікае мноства:
 
Госпад сказаў слова, а вялізнае мноства было тых, што несьлі радасную вестку. (Шаддай разагнаў вялічэзную армію).

«Цары войскаў уцякаюць, уцякаюць, а краса дому дзеліць здабычу.
 
Цары войскаў уцякаюць, бяруць арміі, а гаспадыня дому дзеліць дабычу.

А вы спіце ў агароджах сваіх: крылы галубіцы ззяюць срэбрам, а пер’е іх — яснасцю золата.
 
Калі вы адпачывалі ў аўчарнях, крыльля галубкі зіхацелі серабром, а пер’я яе — жоўтым золатам.

Калі разганяе па ёй цароў Усемагутны, снегам бялеецца Сэлмон».
 
Калі Ўсёмагутны рассыпаў там цароў, сьнегапад быў на гарэ Сальмон.

Гара Божая — гара Басан, гара крутая — гара Басан.
 
Гара Божая ёсьць гара Базан: крутая гара — гара Базан.

Што глядзіце вы з пагардаю, горы крутыя, на гару, дзе спадабалася пасяліцца Богу? Бо Госпад паселіцца навечна.
 
Чаму вы, крутыя горы, глядзіцё зайздросна на гару, што Госпад выбраў Сабе на сялібу? Але і навекі Госпад жыць там будзе.

Калясніц Божых дзесяць тысяч тысяч: Госпад прыходзіць з Сіная ў святое месца.
 
Фаэтонаў Божых — тысячы мірыядаў: гэта Госпад прыбыў з Сынаю ў сьвятыню.

Узышоў ты на вышыню, палоннага прывёў у палон; атрымаў людзей у падарунак, каб нават бунтаўнікі пасяліліся ў Госпада Бога.
 
Ты ўзыйшоў на гару, увёў палонных, узяў людзей у падарунак, о Божа, нават і праціўнікаў, у сваю сялібу, Госпадзе!

Дабраславёны Госпад штодня; панясе нас Бог збавенняў нашых.
 
Няхай будзе багаслаўлены Госпад з дня на дзень! Ён носіць нашыя цяжары — Бог — нашае збаўленьне.

Бог наш, Бог дзеля збаўлення; і ў Госпада, у Госпада — брама смерці.
 
Бог, якога мы маем, ёсьць Бог збаўленьня: у Госпада Бога ёсьць выйсьце ад сьмерці.

Але ж Бог знясе галовы Сваім непрыяцелям, валасатую чупрыну — тым, хто трывае ў сваіх злачынствах.
 
Сапраўды, Бог скрышыць галаву сваіх ворагаў, кудлатае цемя таго, хто ходзіць у сваіх злачынствах.

Госпад сказаў: «Ад Басана прывяду назад, выведу назад з глыбіні марской,
 
Госпад сказаў: “Я вярну (ворагаў) з Базану, дастану з марскіх глыбіняў.

каб намачылася нага твая ў крыві, каб язык тваіх сабак атрымаў кавалак ад непрыяцеляў».
 
Каб ты змачыў нагу сваю ў крыві, каб язык тваіх сабакаў меў частку ад ворагаў”.

Убачылі яны шэсце Тваё, Божа, шэсце Бога майго, Цара майго, у святое месца.
 
Быў бачны ўваход твой, о Божа: уваход Бога майго і Цара майго ў сьвятыню.

Наперадзе ішлі спевакі, апошнімі ідуць гусляры, у цэнтры — дзяўчаты з бубнамі.
 
Сьпявакі ідуць наперадзе, ззаду — музыканты, пасярод — дзяўчаты, граючы на бубенчыках.

У святынях дабраслаўляйце Бога, Госпада, вы, ад вытокаў Ізраэля.
 
Слаўце Бога ў грамадах, Госпада, вы — з насеньня Ізраіля!

Там маладзенькі Бэньямін, што ўладарыць імі, князі Юды з харугвай сваёю, князі Забулона, князі Нэфталі.
 
Там Бэньямін, наймалодшы, наперадзе іх: старшыны з Іўды з сваімі войскамі, старшыны Забулонавы, старшыны Нэфталінавы.

Даручы, Божа, магуццю Твайму; умацуй тое, Божа, што ты стварыў у нас!
 
Загадывай, о мой Божа, паводле сілы тваей! тваей сілы, о Божа, якую зьдзеіў для нас.

У святыні Тваёй, у Ерузаліме, цары прынясуць Табе дары!
 
Дзеля сьвятыні тваей, што ў Ерусаліме, прыйдуць цары, прыносячы Табе дары.

Напалохай звера ў трыснягу, статак быкоў сярод цялят народаў, якія хваляцца зліткамі срэбра. Разгані народы, якія імкнуцца да войнаў.
 
Паўстрымай зьвяра ў чароце і стадо быкоў сярод цяляткаў народных: няхай упакорацца із зьліткамі золата і серабра. Расцяруш народы, што любяць вайну!

Хай прыйдуць магнаты з Егіпта, хай Этыёпія працягне рукі свае да Бога.
 
Прыйдуць вяльможы з Егіпту: Этыёпія працягае рукі свае да Бога.

Валадарствы зямныя, спявайце Богу, грайце Госпаду, грайце Богу.
 
Цаствы зямлі, сьпявайце Госпаду, выслаўляйце Бога!

Які імкнецца паўздоўж неба нябёсаў на ўсход; вось, падасць Ён голас Свой, голас магуцця.
 
Які носіцца па нябёсах, нябёсах адвечных. Вось Ён голас свой падае — голас магутны!

Прызнайце магуцце за Богам. Вышэй за Ізраэль веліч Яго, і магуцце Яго — у аблоках.
 
Прызнайце моц Божую! Веліч ягоная над Ізраілям, магутнасьць яго — у хмарах.

Дзівосны Ты, Божа, ад святога месца Твайго! Бог Ізраэля Сам надасць магуцце і моц Свайму люду. Дабраславёны Бог!
 
Старшы ёсьць Бог із сваей святыні: Ён — Бог Ізраіля. Ён дае сілу і моц народу. — Няхай будзе Бог багаслаўлёны!