Псалтыр 62 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча
Кіраўніку хору. Паводле Ідытун. Псальм. Давідаў.
Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.
Толькі ў Богу спачні, душа мая, бо ад Яго — збаўленне маё.
Толькі ў Богу адпачывае душа мая: у Ім маё збаўленьне.(а)
Сапраўды, Ён — прыстанішча маё і збаўленне маё, абарона мая — не пахіснуся больш.
Толькі Ён адзін — скала мая і збаўленьне маё, мая цьвярдыня: не захістаюся ніколі.
Што вы кідаецеся на чалавека, быццам на сцяну пахілую або плот павалены, што вы ўсе руйнуеце [яго]?
Дакуль будзеце насядаць на чалавека? І ўсе разам яго ўгнятаць? Як пахтленую сьцяну, ці агароджу, што валіцца?
Вось, задумваюць яны спіхнуць мяне з вышыні маёй, захапляюцца маной. Вуснамі сваімі дабраслаўляюць, а сэрцам праклінаюць.
Чыстае ашуканства — іхнія пляны! Яны ілжыва вуснамі багаслаўляюць, але ў сэрцы праклінаюць.
Толькі ў Богу спачывае душа мая, бо ад Яго — цярплівасць мая.
Душа мая, адпачывай толькі ў Богу, бо ад Яго ідзець мая надзея!
Сапраўды, Ён — Бог мой і збаўленне маё, абарона мая — не пахіснуся.
Ён толькі адзін — апора мая і збаўленьне маё, дык не пахіснуся.
У Богу — збаўленне маё і слава мая; Бог моцы маёй, і прыстанішча маё — ў Богу.
У Богу маё збаўленьне і слава мая: скала мая моцная, прыпынак у Богу.
Майце надзею ў Ім, уся грамада людская, адчыніце перад Ім сэрцы вашыя; Бог — прыстанішча для нас.
На Яго спадзявайся, грамада народная, заўсёды! Вылівайце перад Ім сэрца вашае: Бог — наш прытулак.
Сапраўды, марнасць — сыны Адамавы, мана — сыны чалавечыя. Калі на шалях яны ўздымаюцца, то ўсе — лягчэйшыя за дым.
Сыны Адама — толькі подмух, сыны людзкія — мана!(б) Кладзеш іх на вагу, дык яны ідуць уверх: яны разам лягчэй за подых.
Не спадзявайцеся на гвалт і не падманвайце сябе крадзяжом, хоць бы багацце і павялічвалася — не прыкладайце [да яго] сэрца.
Ня ўскладайце надзеі на гвалт, ані пахваляйцеся рабункам да багацьця: хаця бы яно і ўзрастала, ня __________ вашага сэрца!
Раз прамовіў Бог, гэтыя дзве рэчы пачуў я: бо сіла — у Бога,
Раз сказаў Бог, а я двойчы чуў гэта, што сіла — у Бога.
і ў Цябе, Госпадзе, — міласэрнасць; бо Ты аддаеш кожнаму па справах яго.
І ў Цябе, Госпадзе, ёсьць ласка: Ты кожнаму даеш паводле яго ўчынкаў.