Псалтыр 55 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча
Кіраўніку хору. На струнах. Маскіль. Давідаў.
Кіраўніку хору. На струнных. Паэма Давідава.
Успрымі вушамі, Божа, малітву маю і не ўхіляйся ад малення майго.
Пачуй, о Божа, малітву маю і не адсувайся ад маленьня майго!
Звярні ўвагу на мяне і выслухай мяне! Я стрывожаны ў розуме маім і стурбаваны
Зваж на мяне і адкажы мне: Я мучуся ў уціску маім і дрыжу, —
ад голасу непрыяцеля і ад уціску грэшніка. Бо яны ўзвальваюць на мяне несправядлівасць і ў гневе назалялі мне.
ад крыку ворага майго, ад шыканьня нягодніка, бо наводзіць на мяне ліхое і заўзята варагуе са мною.
Пакутуе ўва мне маё сэрца, і смяротны жах напаў на мяне.
Маё сэрца трапечацца ўва мне, і жах сьмяротны напаў на мяне.
Страх і трымценне апанавалі мяне, і ахапіў мяне сполах.
Страх і дрыжаньне пранікаюць мяне і жудасьць агартае мяне.
І кажу: «О, каб меў я крылы, як галубка, — і паляцеў бы і спачыў бы?
І я кажу: “Хто дасьць мне крылы як у галубкі? Паляцеў бы я тады і супачыў бы.
Вось, кінуся я наўцёкі і застануся ў пустыні.
Так, паляцеў бы я далёка, дый і астаўся б у пустыні.
Буду шукаць я Таго, Хто збавіць мяне ад подыху буры і навальніцы».
Хутка знайшоў-бы сабе сховішча супраць віхру і буры.
Расцерушы, Госпадзе, раздзялі мовы іх, бо ўбачыў я раз’ятранасць і гвалт у горадзе.
О, Госпадзе, зьніштож і разьдзялі іх языкі, бо бачыў я гвалты і назгоду ў горадзе!
Днём і ноччу ходзяць яны наўкол па мурах яго, несправядлівасць, прыгнёт і злачынства пасярод яго;
Дзень і ноч яны абыходзяць па сьценах яго, а няшчасьце ды гора — пасярод яго.
і не сыходзяць з плошчаў яго круцельства і ашуканства.
Пагібель у сярэдзіне яго і здрада, а з рынку яго ня выходзяць прыгнёт і ашуканства.
Бо калі б вораг зневажаў мяне, то, як бы ні было, я вытрываў бы; ці калі б той, што ненавідзіць мяне, паўстаў супраць мяне, я, магчыма, схаваўся б ад яго.
Калі б вораг зьневажаў толькі мяне, дык я мог бы сьцярпець. Калі б той, што мяне ненавідзець, паўставаў на мяне, дык я ад яго бы схаваўся. —
Але ты, чалавеча, аднагодак мой, сваяк і прыяцель мой,
Але ты, чалавеча, ты — мой таварыш, ты — мой давераны прыяцель.
з якім мелі мы калісьці мілыя зносіны: у доме Божым хадзілі мы ва ўрачыстай працэсіі.
З кім мы жылі ў шчырай дружбе, з кім у дом Божы хадзілі ў народнай грамадзе. —
Хай сыдзе на іх смерць, хай жывымі сыдуць яны ў пекла, бо злачынства [пануе] у дамах іх, паміж імі.
Каб жа сьмерць напала на іх! Каб яны зыйшлі жывыя ў край сьмерці! Бо злачынства жыве ў іхніх дамох і сярод іх.
А я паклічу Бога, і Бог збавіць мяне.
Я ж буду клікаць да Бога і Госпад мяне ўспаможа.
Вечарам, раніцай і апоўдзень буду я разважаць і ўздыхаць, і Ён пачуе голас мой.
Увечары, раніцай дый у палудзень буду плакаць і галасіць і Ён пачуе мой голас.
Адкупіць Ён у супакоі душу маю ў тых, якія нападаюць на мяне, бо яны сярод многіх — супраць мяне.
Ягоны супакой выбавіць душу маю ад тых, што на мя настаюць, бо іх шмат супраць мяне.
Пачуе Бог і ўпакорыць іх, бо Ён — спакон вякоў. А яны не мяняюцца і не баяцца Бога.
Пачуе Бог і ўпакорыць іх той, хто валадарыць адвечна, бо ў іх няма паправы і не баяцца Бога.
Уздымае ён руку сваю на блізкіх; парушылі яны дамоўленасць сваю.
Кожны падыймае рукі на сваіх таварышаў, нарушаючы сваю ўмову.
Вусны яго лягчэйшыя за масла, а ў сэрцы іх — вайна, прамовы яго пяшчотнейшыя за алей, але яны — голыя мячы.
Твар яго гладзейшы ад масла, а ў сэрцы яго — варожасьць. Іх гутарка лагадней ад алівы, але яны самі як голыя мячы.
Ускінь на Госпада клопаты твае, і Ён цябе падтрымае, не дасць Ён ніколі пахіснуцца справядліваму.
Пакінь на Госпада тваю турботу, а Ён цябе падтрымае. Ніколі Ён ня можа дапусьціць, каб захістаўся справядлівы.
А Ты, Божа, укінеш іх у студню згубы; людзі крыважэрныя і падступныя не дажывуць да палавіны дзён сваіх, а я вось спадзяюся на Цябе, Госпадзе.
Ты ж, Божа, папхнеш іх ў студню загубы: людзі — крывасмокі ды здраднікі не датрываюць да паловы дзён сваіх. — А я на Цябе, Божа, спадзяюся!