Псалтыр 13 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Кіраўніку хору. Псальм Давідаў.
 
Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.

Дакуль, Госпадзе, будзеш зусім на мяне забывацца? Дакуль будзеш адводзіць аблічча Сваё ад мяне?
 
Дакуль, Госпадзе, ці забудзеш мяне да канца? Дакуль будзеш укрываць аблічча сваё ад мяне?

Дакуль складаць мне намеры ў душы маёй, смутак у сэрцы маім кожны дзень? Дакуль жа будзе ўзносіцца вораг мой нада мною?
 
Дакуль буду трымаць боль у маёй душы, — З дня на дзень знямогу ў маім сэрцы? Дакуль мой праціўнік будзе ўзносіцца нада мною?

Паглядзі на мяне і выслухай мяне, Госпадзе, Божа мой. Прасвятлі вочы мае, каб не заснуў я ў смерці,
 
Глянь і адкажы мне, Госпадзе Божа мой! Прасвятлі вочы мае, каб я не заснуў сном сьмяротным.

каб не сказаў калі вораг мой: «Я адолеў яго!»; хай не радуюцца тыя, што пераследы мне робяць, калі я пахіснуся.
 
Как ня мог сказаць вораг мой: “Я перамог яго!”. Каб мае праціўнікі не радаваліся, што я пахіснуўся.

Я ж спадзяюся на міласэрнасць Тваю. Радуецца сэрца маё з выратавання Твайго, заспяваю я Госпаду, Які даброты даў мне.
 
Але я спадзяюся на ласку тваю, Госпадзе! Няхай цешыцца сэрца маё з помачы тваёй, каб я сьпяваў Госпаду за дабро, што зрабіў Ён мне.