Псалтыр 97 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Госпад заваладарыў! Хай радуецца зямля, хай весяляцца шматлікія астравы.
 
Госпад — валадарыць (царуе): весяліся, зямля; няхай радуецца мноства (безьліч) астравоў!

Аблокі і туман — навокал Яго; справядлівасць і закон — гэта падмурак Яго пасаду.
 
Хмары і цемра навакол Яго; справядлівасьць і права — падстава пасаду Ягонага.

Агонь ідзе перад Ім і паліць наўкола Яго непрыяцеляў.
 
Агонь ідзе наперадзе Яго і пажырае наўкол ворагаў Ягоных.

Маланкі Яго асвятляюць сусвет: бачыць і трымціць зямля.
 
Ягоныя маланкі асьвятляюць сусьвет: зямля бачыць іі здрыгаецца.

Горы, як воск, растапляюцца перад Госпадам, перад Госпадам сусвету.
 
Горы, як влск, таюць перад Госпадам усяе зямлі.

Нябёсы вяшчаюць справядлівасць Яго, а ўсе народы бачаць Яго хвалу.
 
Нябёсы абвяшчаюць справядлівасьць Яго і усе народы бачуць славу Яго.

Хай пасаромяцца ўсе, што пакланяюцца ідалам і што выхваляюцца балванамі сваімі. Пакланіцеся Яму, усе анёлы Яго.
 
Асаромяцца тыя, што ідалам служаць, тыя што хваляцца марнасьцяй; пакланіцеся Яму, ўсе багі, да зямлі!

Чуе гэта і весяліцца Сіён, і радуюцца гарады Юды дзеля прысудаў Тваіх, Госпадзе.
 
Чуе гэта Сыён і цешыцца і веселяцца дочкі Юды (гарады) дзеля судоў тваіх, Госпадзе.

Бо ты, Госпадзе, праслаўлены на ўвесь свет, надзвычайна ўзвышаешся Ты над усімі багамі.
 
Бо Ты, Госпадзе, над усенькай зямлёй Найвышэйшы, вельмі узьнёсься над усімі багомі.

Любіць Госпад тых, што ненавідзяць ліха; сцеражэ Ён душы святых, — з рукі грэшніка вызваліць іх.
 
Бог любіць тых, што зло ненавідзяць: Ён сьцеражэ душы сваіх, із рукі бязбожных вырывае іх.

Для справядлівага ззяе святло, і для праўдзівых сэрцам — радасць.
 
Сьвятло усходзіць для справядлівага і радась для чалавека шчырага сэрца.

Цешцеся, справядлівыя, у Госпадзе, і вызнавайце памяць святасці Яго.
 
Справядлівыя, радуйцеся ў Госпадзе і выслаўляй памяць аб Ім сьвятую. Бог — Цар справядлівы і сьвяты.