Псалтыр 100 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Псальм. На падзяку.
 
Псальм — падзяка. Клічце Госпаду, уся зямля!

Услаўляйце гучна Госпада, уся зямля, служыце Госпаду ў весялосці; станавіцеся перад абліччам Яго ў радасці.
 
Служыце Г-ду з радасьцяй, з песьнямі вясельля прыходзьце прад аблічча Яго!

Ведайце, што Сам Госпад — гэта Бог; Ён стварыў нас, дык мы Яго, мы — народ Яго і авечкі пашы Яго.
 
Ведайце, што Госпад ёсьць Бог! Ён нас стварыў і мы — ўласнасьць Ягоная: мы — народ Ягоны і авечкі стада Ягонага.

Уваходзьце ў брамы Яго з вызнаннем, у дзядзінец Яго — з гімнамі, вызнавайце Яго, дабраслаўляйце імя Яго.
 
Уваходзьце ў брамы Яго з падзякаю, у падворкі Яго з гімнамі. Дзякуйце Яму, багаславіце Імя Ягонае!

Бо добры Госпад; міласэрнасць Яго — навечна, і праўда Яго — з пакалення ў пакаленне.
 
Бо добры ёсьць Госпад, вечная ёсьць Ягоная любоў і вернасьць Яго з роду ў род!