Псалтыр 100 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча

 
 

Псальм. На падзяку.
 
Псальма пахвальная. Весела гукайце СПАДАРУ, уся зямля.

Услаўляйце гучна Госпада, уся зямля, служыце Госпаду ў весялосці; станавіцеся перад абліччам Яго ў радасці.
 
Служыце СПАДАРУ з радасьцяй; прыйдзіце перад від Ягоны зь пяцьцём;

Ведайце, што Сам Госпад — гэта Бог; Ён стварыў нас, дык мы Яго, мы — народ Яго і авечкі пашы Яго.
 
Ведайце, што СПАДАР ё Бог, Ён учыніў нас, і мы Ягоныя, Ягоны люд і авечкі пасты Ягонае.

Уваходзьце ў брамы Яго з вызнаннем, у дзядзінец Яго — з гімнамі, вызнавайце Яго, дабраслаўляйце імя Яго.
 
Уходзьце ў брамы Ягоныя з падзякаю, у панадворкі Ягоныя з хвалою, будзьце ўдзячныя Яму, дабраслаўце імя Ягонае;

Бо добры Госпад; міласэрнасць Яго — навечна, і праўда Яго — з пакалення ў пакаленне.
 
Бо СПАДАР добры: на векі ласка Ягоная, і ад пакаленьня да пакаленьня вернасьць Ягоная.