Псалтыр 83 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча

 
 

Песня. Псальм. Асафа.
 
Песьня. Псальма Асафова.

Божа, не суцішвайся, не маўчы, не супакойвайся, Божа.
 
Не маўчы Божа, не заставайся бязмоўны, ня будзь супакойным Божа!

Бо вось, загаманілі Твае непрыяцелі, і тыя, што ненавідзяць Цябе, паднялі галовы.
 
Бо, вось, непрыяцелі Твае заверашчэлі, і ненавідзячыя Цябе паднялі галаву;

Учыняюць яны ліхую нараду супраць Твайго народа, радзяцца супраць тых, каго Ты ўхаваў.
 
Супроці люду Твайго хітруюць ізраду, і радзіліся супроці тых, каторых Ты крыеш;

Кажуць: «Ідземце і вынішчым іх з-паміж народаў і хай не ўпамінаецца больш імя Ізраэля».
 
Сказалі: «Пайдзіма й загубіма іх ад быцьця народам, каб наперад не ўспаміналася імя Ізраелява»;

Бо надумляюць яны адзінадушна, супраць Цябе ўсталёўваюць пагадненне;
 
Бо яны зрадзіліся адным сэрцам, супроці Цябе зрабілі змову:

у паселішчы ідумеяў і ізмаэльцаў, маабіцян і агарэяў,
 
Буданы Едома а Ізмайлаўцаў, Моаў а Гаґаране,

Гэбал і Амон ды Амалек, край Філістэя, з жыхарамі Тыра.
 
Ґевал а Амон а Амалік, Пілішчане із жыхарамі Тыру;

Таксама і асірыйцы здружыліся з імі і сталі паплечнікамі Лотавых сыноў.
 
Асур таксама задзіночыўся зь імі; сталі плячуком сыном Лотавым. Сэля.

Зрабі і гэтым, як зрабіў Мадыяну ці Сісару або Явіну над ручаём Кісон.
 
Зрабі ім, як Мідзянам, як Сысэру, як Явіну ля цур’я Кішона,

Яны загінулі каля Эн-Дора і сталіся гноем для зямлі.
 
Каторыя загінулі ў Ендору, сталі гноям зямлі.

З князямі іх учыні падобна, як з Арэбам і Зэбам, як з Зэбахам і Салманам і з усімі іх князямі,
 
Зрабі іх паном, як Орыву а як Зыву; але, усім князём іхным, як Зэве а Салмуну,

якія сказалі: «Успадкаемім сабе пашу Божую».
 
Каторыя казалі: «Увяжымася ў сялібы Божыя».

Божа мой, зрабі іх падобнымі да кола і быццам саломінку на ветры.
 
Божа Мой, зрабі іх коткімі, як жнеўнік перад ветрам.

Як агонь, што паліць лес, і як полымя, што абсмальвае горы,
 
Як цяпло пале лес, і як поламя запаляе горы,

так пераследуй іх грымотамі Сваімі і бураю Сваёй стурбуй іх.
 
Так жані іх ветрам Сваім і палохай гураґанам Сваім.

Напоўні твары іх сорамам, і няхай прызываюць імя Тваё, Госпадзе.
 
Напоўні віды іхныя сорамам, каб яны шукалі імені Твайго, СПАДАРУ!

Хай пачырванеюць і збянтэжацца на векі вечныя, і пасаромеюцца, і загінуць,
 
Няхай будуць засаромлены а напалоханы на векі; але, няхай будуць паганьбены а загінуць.

і хай спазнаюць, што імя Табе — Госпад: Ты адзін — Найвышэйшы над усёй зямлёй.
 
І няхай пазнаюць, што Ты, — Твае імя СПАДАР, Ты адзіны, Найвышшы над усёй зямлёю.