Найвышэйшая песьня 1 разьдзел

Найвышэйшая песьня Саламонава
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча

 
 

Песня з песняў Саламона. «Хай ён пацалуе мяне пацалункам вуснаў сваіх!» «Бо каханне тваё лепшае за віно;
 
Песьня над песьнямі Салямонава. О, калі б ён цалаваў мяне цалаваньням вуснаў сваіх! бо любосьць твая лепшая за віно;

за водар тваіх найлепшых алейкаў. Алеек разліты — імя тваё; таму любяць цябе дзяўчаты».
 
Масьці твае прыемныя нюхаць, імя твае — вылітая масьць; за тое дзявушчыя любяць цябе.

«Прываблівай мяне за сабой! Пабяжым! Увядзі мяне, валадар, у пакоі свае»; «Радавацца і цешыцца будзем табою, помніць больш пра каханне тваё, чым пра віно; заслужана кахаюць цябе!»
 
Цягні мяне за сабою, пабяжым; павёў мяне кароль да пакояў сваіх; мы радавацца а цешыцца зь цябе будзем; успамінаем любосьць тваю болей як віно; пасьцівыя любяць цябе.

«Чарнявая я, але зграбная, дочкі Ерузаліма, як палаткі Кедара, як заслоны Саламона.
 
Чарнявая я, але харошая, дачкі ерузалімскія! як буданы кідарскія, як заслоны Салямонавы.

Не глядзіце, што я смуглявая, бо апаліла мяне сонца. Сыны маці маёй разгневаліся на мяне, даручылі мне пільнаваць вінаграднік, а я свайго вінаградніку не ўпільнавала.
 
Не глядзіце на мяне, што я чарнявая, што загарэла ад сонца: сынове маці мае ўгневаліся на мяне, пастанавілі сьцерагчы вінішчы, свайго ж вінішча я не ўсьцерагла.

О ты, якога любіць душа мая, пакажы, дзе ты пасеш, дзе адпачываеш апоўдні, каб не блукаць мне між статкаў таварышаў тваіх».
 
Скажы імне, любовы душою маёй: ідзе ты пасьвішся? ідзе супачываеш паўднём? чаму імне быці як аднэй, што круціцца памеж стадаў таварышаў тваіх?

«Калі не ведаеш, о найпрыгажэйшая сярод жанчын, то выйдзі і ідзі па слядах статка, ды пасві казлянят сваіх каля палатак пастухоў.
 
Калі ня ведама тэ, найпазарнейшая із жанок, то йдзі сабе па сьлядох авец і пасьві казяняты свае ля сялібаў пастускіх.

Я ўпадобніў цябе, сяброўка мая, да жарабіцы ў калясніцы фараона.
 
Да жаробанькі свае ў цялежках фараонавых я прыраўнаў цябе, о прыяцелка мая!

Гожыя шчокі твае пад завушніцамі, шыя твая — у каралях.
 
Якія харошыя шчокі твае ў прыборах, шыя твая ў кралях.

Мы зробім табе залатыя завушніцы са срэбранымі ўкрапінамі».
 
Прыборы залатыя мы зробім табе із срэбнымі бодкамі.

«Пакуль валадар быў за сталом сваім, нард мой разліваў водар свой.
 
Пакуль кароль узьлягае, нард мой выдаець пах свой.

Улюбёны мой для мяне — пучок кіпера, што ляжыць на грудзях маіх.
 
Пучок міровы любовы мой у мяне, меж пелькаў маіх супачывае.

Улюбёны мой для мяне — быццам гронка кіпровая у вінаградніках Эн-Гадзі».
 
Гранка кіпра любовы мой у мяне, у вінішчах Енґедзкіх.

«О, якая прыгожая ты, сяброўка мая, о, якая ты прыгожая: вочы твае галубіныя».
 
О, ты пазорная, прыяцелка мая, о, ты пазорная! вочы твае галубіныя.

«О, які прыгожы ты, улюбёны мой, о, які прывабны! Ложак наш у кветках,
 
О, ты пазорны, любовы мой, і прыемны! і пасьцеля наша — зяленіва;

бэлькі дамоў нашых кедравыя, столь наша — з кіпарысу».
 
Балькі дамоў нашых — кедры, шалёўкі нашы — кіпрысы.