Найвышэйшая песьня 1 верш » Найвышэйшая песьня 1:3 — параўнанне перакладаў.

Найвышэйшая песьня 1 верш 3

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Найвышэйшая песьня 1:3 / Песн 1:3

Filter: all
Надзь мяне! Мы пабяжым за табою; — цар мяне ўвёў у харомы свае! Радавацца і весяліцца будзем з табою; — больш за віно будзем славіць пяшчоты; цябе годнасна любяць!

Пах алейкаў тваіх салодкі. Алей разьліты — імя тваё. Дзеля гэтага дзяўчыны кахаюць цябе».

«Прываблівай мяне за сабой! Пабяжым! Увядзі мяне, валадар, у пакоі свае»; «Радавацца і цешыцца будзем табою, помніць больш пра каханне тваё, чым пра віно; заслужана кахаюць цябе!»

Цягні мяне за сабою, пабяжым; павёў мяне кароль да пакояў сваіх; мы радавацца а цешыцца зь цябе будзем; успамінаем любосьць тваю болей як віно; пасьцівыя любяць цябе.

Пацягні мяне, пабяжымо за табою; — валадар увёў мяне ў харомы свае, — будземо захватвацца і радавацца табою, выхваляць мілаваньне тваё больш чым віно; годна любяць цябе!

Праз пах масьцяў тваіх добрых імя тваё — масьць разьліваная; таму цябе любяць дзяўчаты.

Къ запаху оливъ твоих добрых, оливо вылитое имя твое, протожь молодици полюбили тебе.

— Ввел ест мя царь в покои свое тайныи, возвеселимся и возрадуемся о тобе, помняще наперси твоя паче вина. Правии возлюбять тебе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter