1 Песьня песьняў Саламонава.
2 Хай цалуе ён мяне пацалункамі вуснаў сваіх,
бо мілаваньні твае лепшыя за віно.
бо мілаваньні твае лепшыя за віно.
3 Праз пах масьцяў тваіх добрых
імя тваё — масьць разьліваная;
таму цябе любяць дзяўчаты.
імя тваё — масьць разьліваная;
таму цябе любяць дзяўчаты.
4 Цягні мяне, за табой пабяжым;
увёў мяне цар у пакоі свае —
узрадуемся і ўзьвесялімся за цябе,
уславім мілаваньні твае вышэй за віно —
слушна любяць цябе.
увёў мяне цар у пакоі свае —
узрадуемся і ўзьвесялімся за цябе,
уславім мілаваньні твае вышэй за віно —
слушна любяць цябе.
5 Чорная я ды гожая,
дочкі ерусалімскія;
як шатры кедарскія,
як полагі Саламонавы.
дочкі ерусалімскія;
як шатры кедарскія,
як полагі Саламонавы.
6 Не глядзіце, што я чарненькая,
што сонца апаліла мяне;
сыны маці маёй угневаліся на мяне,
паставілі мяне даглядаць вінаграднікі,
а свайго вінаградніку я не дагледзела.
што сонца апаліла мяне;
сыны маці маёй угневаліся на мяне,
паставілі мяне даглядаць вінаграднікі,
а свайго вінаградніку я не дагледзела.
7 Скажы мне, улюбёны душы маёй,
дзе пасьвіш ты,
дзе кладзеш спачываць ты твой статак апоўдні?
Бо нашто, каб тулялася я, хаваючыся,
ля статкаў сяброў тваіх.
дзе пасьвіш ты,
дзе кладзеш спачываць ты твой статак апоўдні?
Бо нашто, каб тулялася я, хаваючыся,
ля статкаў сяброў тваіх.
8 Калі сама ня ведаеш ты, найпрыгажэйшая з жанчын,
дык ідзі сабе па сьлядах за статкам
і пасьві сваіх казьлянят
ля намётаў пастуховых.
дык ідзі сабе па сьлядах за статкам
і пасьві сваіх казьлянят
ля намётаў пастуховых.
9 З кабыліцай у калясьніцах фараонавых
параўнаў я цябе, любая мая.
параўнаў я цябе, любая мая.
10 Прыгожыя шчокі твае ў падвесках,
шыя твая ў пацерках.
шыя твая ў пацерках.
11 Залатыя падвескі зробім табе
з срэбнымі кроплямі.
з срэбнымі кроплямі.
12 Пакуль цар быў за бяседай,
мой нард пускаў свой пах.
мой нард пускаў свой пах.
13 Пучок міры каханы мой для мяне,
будзе начаваць ён між грудзей маіх.
будзе начаваць ён між грудзей маіх.
14 Суквецьце хны каханы мой для мяне
ў вінаградніках Эйн-Гедзі.
ў вінаградніках Эйн-Гедзі.
15 Якая прыгожая ты, любая мая,
якая прыгожая ты, вочы твае — галубкі.
якая прыгожая ты, вочы твае — галубкі.
16 Які прыгожы ты, каханы мой, і прыемны,
наша ложа зялёная сьвежасьць.
наша ложа зялёная сьвежасьць.
17 Кроквы дома нашага — кедры,
столь — кіпарысы.
столь — кіпарысы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Песьня Песьняў, 1 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
Кнігі аўтара можна набыць у выдавецтве «Вясна».
© 2013−2022