1 Каб ты быў мне як брат,
што ссаў грудзі маці маёй;
то сустрэла б цябе я на вуліцы і цалавала б цябе,
і ніхто б мяне ня ганіў.
што ссаў грудзі маці маёй;
то сустрэла б цябе я на вуліцы і цалавала б цябе,
і ніхто б мяне ня ганіў.
2 Павяла б я цябе і прывяла
ў дом маці маёй,
каб вучыў ты мяне;
а я б паіла цябе віном духмяным,
сокам гранату майго.
ў дом маці маёй,
каб вучыў ты мяне;
а я б паіла цябе віном духмяным,
сокам гранату майго.
3 Яго левая рука пад маёй галавой,
правая абдымае мяне.
правая абдымае мяне.
4 Заклінаю вас, дочкі ерусалімскія,
нашто будзіце і нашто абуджаеце каханьне,
пакуль само не пажадае!
нашто будзіце і нашто абуджаеце каханьне,
пакуль само не пажадае!
5 Хто тая, што ўзыходзіць з пустыні,
абапіраючыся на каханага?
Пад яблыняй я абудзіла цябе,
там зачала цябе маці твая,
там зачала цябе радзіцелька твая.
абапіраючыся на каханага?
Пад яблыняй я абудзіла цябе,
там зачала цябе маці твая,
там зачала цябе радзіцелька твая.
6 Пакладзі мяне пячаткай на сэрца тваё,
пячаткай на тваю руку,
бо каханьне моцнае, як сьмерць,
і рэўнасьць лютая, як пекла;
яго іскры — іскры агністыя,
полымя нязгаснае.
пячаткай на тваю руку,
бо каханьне моцнае, як сьмерць,
і рэўнасьць лютая, як пекла;
яго іскры — іскры агністыя,
полымя нязгаснае.
7 Воды вялікія ня могуць згасіць каханьне,
і рэкі яго не затопяць;
і калі б даў нехта ўсё майно дома свайго за каханьне,
зганяць яго пагардай.
і рэкі яго не затопяць;
і калі б даў нехта ўсё майно дома свайго за каханьне,
зганяць яго пагардай.
8 Ёсьць у нас малая сястра,
і грудзей няма ў яе;
што зробім мы для нашай сястры
ў дзень, калі будуць сватаць яе?
і грудзей няма ў яе;
што зробім мы для нашай сястры
ў дзень, калі будуць сватаць яе?
9 Калі яна — мур,
збудуем на ёй умацаваньні з срэбра;
калі яна — брама,
абкладзем яе дошкамі з кедру.
збудуем на ёй умацаваньні з срэбра;
калі яна — брама,
абкладзем яе дошкамі з кедру.
10 Я — мур,
і грудзі мае — як вежы;
таму я стала ўваччу ў яго
як тая, што знаходзіць спакой.
і грудзі мае — як вежы;
таму я стала ўваччу ў яго
як тая, што знаходзіць спакой.
11 Быў вінаграднік у Саламона ў Баал-Гамоне,
і аддаў ён вінаграднік дагляднікам;
кожны прыносіць за плод яго тысячу срэбрам.
і аддаў ён вінаграднік дагляднікам;
кожны прыносіць за плод яго тысячу срэбрам.
12 Мой вінаграднік перада мною;
тысячу табе, Саламон,
і дзьвесьце дагляднікам пладоў ягоных.
тысячу табе, Саламон,
і дзьвесьце дагляднікам пладоў ягоных.
13 Ты, што жывеш у садах,
сябры слухаюць голас твой,
дай і мне пачуць яго.
сябры слухаюць голас твой,
дай і мне пачуць яго.
14 Бяжы, каханы мой,
будзь падобны да газэлі ці маладога аленя
на горах духмянасьцяў!
будзь падобны да газэлі ці маладога аленя
на горах духмянасьцяў!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Песьня Песьняў, 8 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
Кнігі аўтара можна набыць у выдавецтве «Вясна».
© 2013−2022
