Біблія » Пераклады » Пераклад Вацлава Ластоўскага

Песьні Песьняў 8 Песьні Песьняў 8 разьдзел

1 Ах, каб ты быў мне братам, які ссаў персі маці маей! тады бы я сустрэўшы на вуліцы цалавала цябе, і мяне не асуджалі-бы.
2 Павяла-бы я цябе, прывяла бы я ў дом маткі маей. Ты вучыў-бы мяне, а я паіла-бы цябе вохным віном, сокам гранатных яблак маіх.
3 Левая рука яго ў мяне пад галавою, а правая абыймае мяне.
4 Заклінаю вас, дочкі Іерузалімскія, — не будзеце, не турбуйце спалюбеніцы, дакуль яна схоча.
5 Хто гэта ўсходзіць ад пустыні, апіраючыся на свайго спалюбенца? Пад яблыняй разбудзіла я цябе: там радзіла цябе маці твая, там радзіла цябе радзіцелька твая.
6 Палажы мяне, як пячаць на сэрца тваё, як персьцень на руку тваю, бо крэпка, як сьмерць, любоў; люта, як пекла, заздрасьць; стрэлы яе — стрэлы агненныя; яна — полымя вельмі магутнае.
7 Вялікія воды ня могуць пагасіць любові, і рэкі не заліюць яе. Калі бы хто даваў усё багацьце дому свайго за любоў, то ён быў-бы адкінуты з пагардай.
8 Есьць у нас сястра, падростак яшчэ, персьцяў нямашака ў яе; што-ж нам рабіць с сястрой нашай калі сватацца прыйдуць?
9 Калі-б яна была сьцяна, то мы-бы пабудавалі на ей палацы са срэбра; калі-бы яна была дзьверы, то мы аблажылі-бы яе кедровымі дошкамі.
10 Я — сьцяна, і персі ў мяне як башты, дзеля гэтага я буду ў вачох яго як дасьцігшая паўнаты.
11 Вінагрозьнік быў у Саламона ў Ваал-Гамоне; ён аддаў гэты сад вартаўніком; кожды павінен быў дастачаць за плады яго тысячу срэбнікаў.
12 А мой вінагрозьнік у мяне пры сабе. Тысяча хай табе, Саламон, а дзьвесьце — вартуючым плады яго.
13 Жыхарка садоў! таварышы прыслухаюць голасу твайму, дай і мне паўслухацца яго.
14 Бяжы, спалюбенча мой! будзь падобны сарне або маладому ялёнку, на горах бальзамічных.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Песьні Песьняў, 8 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.