1 Куды пайшоў спалюбенец твой, прыгажэйшая спаміж жанок? куды зьвярнуўся спалюбенец твой? мы шукаць-імем яго з табою.
2 Спалюбенец мой пайшоў у сад свой, ў кветнікі добрапахныя, каб пасьвіць у садох і зьбіраці ліліі,
3 Я прыналежу спалюбенцу майму, а спалюбенец мой — мне; ён пасе паміж ліліямі.
4 Прыгожа ты, спалюбеніца мая, як Тырса, міла як Іерузалім, грозна як войскі пад сьцягамі.
5 Адклані вочы твае ад мяне, таму што яны непакояць мяне.
6 Валасы твае як стада коз, што зыходзяць з Галааду; зубы твае як стада авечак, што выходзяць з купелі, ў кождай з іх пара ягнятак, і бязплоднай няма паміж імі;
7 як палавінкі гранатнага яблыка — шчокі твае пад валасамі тваімі.
8 Есьць шэсцьдзесят гаспадарынь і восемдзесят наложніц, і дзяўчат бяз ліку,
9 але адзіная яна, галубіца мая, чыстая мая; адзіная яна ў маці сваей, адрожненая ў радзіцелькі сваей. Убачылі яе дзевы, і вывыжшалі яе, і гаспадарыні выслаўлялі яе.
10 А хто то бліскучая як заранка, прыгожая, як месік, сьветлая, як сонца, грозная, як войскі пад сьцягамі?
11 Я зыйшла ў сад арэхавы паглядзець на зелень даліны, паўзірацца, ці распукліся вінныя лозьт, ці зацьвілі гранатныя яблыні?
12 Ня ведаю, чаму душа мая цягнула мяне да калясьніц знатных народу майго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Песьні Песьняў, 6 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
