Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2017

Песня з Песняў 6 Песня з Песняў 6 разьдзел

1 «Куды пайшоў улюбёны твой, о найпрыгажэйшая з жанчын? Куды збочыў твой любы, мы пашукаем яго з табою!»
2 «Улюбёны мой увайшоў у сад свой, да кветнікаў водараў, каб пасвіцца ў садах і збіраць лілеі.
3 Я — для ўлюбёнага майго, а ўлюбёны мой — для мяне, ён пасвіцца сярод лілеяў».
4 «Гожая ты, сяброўка мая, як Тэрса, прывабная, як Ерузалім, грозная, як добра ўзброеныя баявыя дружыны.
5 Адвярні вочы свае ад мяне, бо яны мяне бянтэжаць. Валасы твае — як статак коз, што спускаюцца з Галаада.
6 Зубы твае — як статкі авечак, што выходзяць з купальні: усе з параю ягнят, і няплоднай між іх няма.
7 Як палова яблыка гранатавага — шчокі твае пад вэлюмам тваім.
8 Ёсць шэсцьдзесят царыц, і наложніц восемдзесят, і дзяўчат без ліку.
9 Але адзіная ты, галубка мая, дасканалая мая, адзіная ў маці сваёй, выбраная радзіцелькі сваёй. Убачылі яе дочкі — і найшчаслівейшай назвалі; царыцы і наложніцы — і ўславілі яе:
10 “Хто ж гэта, што выходзіць, як яснеючая заранка, прыгожая, як месяц, светлая, як сонца, грозная, як баявыя дружыны?”»
11 «Спусцілася я ў арэхавы сад, каб паглядзець на плады далін, каб зірнуць, ці квітнее вінаград, ці зелянеюць дрэвы гранатавыя.
12 Не адчула душа мая, як пасадзіла мяне ў калясніцу князя народа майго».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Песня з Песняў Саламонава, 6 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017